Рэспубліканская акцыя “Чысты лес” у мінулыя выхадныя праходзіла ў краіне. Кампанія па навядзенню парадку ў лесе прысвечана Году малой радзімы. 
Чысты лес – 2020
Благоустройство и экология
					20.10.2020
							
	  	Нашы валанцёры,  члены гуртка “Школьнае лясніцтва”, разам з работнікамі Крэўскага лясніцтва і школьнікамі Сінькоўскай СШ добра папрацавалі на выдзеленым участку лесу. Дзеці і дарослыя садзілі саджанцы елак там, дзе яны не прыжыліся. Такі від работы называецца дапаўненне культур. 
Спадзяёмся, што ялінкі, пасаджаныя 17 кастрычніка, прыжывуцца ўсе і праз колькі гадоў стануць сапраўдным лесам.




Таццяна ШАЎЦОВА,
 педагог-арганізатар 
ДУА “ВПК  Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.
 
						 
					









