Распачалася рэканструкцыя будынка гімназіі

 

Распачалася рэканструкцыя будынка гімназіі

Благоустройство и экология
09.09.2020
1088

Днямі будынак смаргонскай гімназіі, пераважна яе прыбудова, пачалі абрастаць рыштаваннямі. Распачаліся работы па рамонту і рэканструкцыі фасадаў па ўсяму перыметру. Фінансавыя сродкі выдзелены Сусветным Банкам у памеры 630 тысяч беларускіх рублёў. Будаўнічыя работы ажыццяўляе ААТ “Строитель” з Ашмянаў. Падрадчыка для выканання работ вызначыў сам Сусветны Банк.

IMG_2412.JPG

Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка адзначыла, што будаўнічыя работы не будуць перашкаджаць навучальнаму працэсу. Да канца гэтага года будынак будзе ўцеплены, патынкаваны, пафарбаваны. Будуць заменены парапеты на даху і вадасцёкі, абновяцца франтоны і адмостка.

Акрамя таго, яшчэ 60 тысяч рублёў гэта навучальная ўстанова атрымала ад Сусветнага Банка для набыцця абсталявання ў кабінет біялогіі.

IMG_2415.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.