Адроджанае свята “Крэўскі кірмаш” адгуло ў суботу, 24 чэрвеня, у аграгарадку Крэва

Культура
26.06.2017
Свята было адноўлена па ініцыятыве мясцовых актывістаў работнікамі крэўскага Дома культуры. І павінна стаць брэндам аграгарадка Крэва. Напярэдадні адбыўся выніковы семінар ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Пашырэнне эканамічных магчымасцей сельскай Беларусі”, які рэалізуецца Установай “Новая Еўразія” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і фонда “Еўразія” (за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю).

На семінары, які ладзіўся раніцой у Крэўскай СШ, былі падведзены вынікі рэалізацыі ініцыятывы. Са справаздачай выступіў старшыня Крэўскага сельсавета Сяргей Капыш. Яго дапоўнілі кіраўнік школьнай бізнес-кампаніі Жанна Аракчэева, каардынатар рэсурснага цэнтра эканамічнага развіцця Паліна Шульга, кіраўнік партнёрскай арганізацыі ініцыятывы Таццяна Капыш, старшыня эканамічнага клуба “Крэўская ініцыятыва” Валянціна Грыгарава. У спрэчках выступілі дырэктар кансалтынгавай установы “Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу” Галіна Мацюшэнка, стараста вёскі Галіна Сідаровіч, фермер Ігар Хвашчэўскі і іншыя.

проект Крэва 018.jpg

проект Крэва 025.jpg

проект Крэва 054.jpg

проект Крэва 063.jpg

Вялікім попытам на кірмашы карысталіся вырабы школьнікаў – удзельнікаў школьнай бізнес-кампаніі, створанай у межах ініцыятывы.

проект Крэва 073.jpg

проект Крэва 004.jpg

проект Крэва 008.jpg

проект Крэва 085.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений