Літаратурна-музычны вечар «Лясы бязмежнай радасці і болю» да юбілею Алы Клемянок

Культура
16.10.2016
2084
14 кастрычніка ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага адбылася імпрэза. Літаратурна-музычны вечар «Лясы бязмежнай радасці і болю» да юбілею вядомай паэтэсы Смаргоншчыны, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіста газеты “Светлы шлях” Алы Клемянок праводзіла раённая бібліятэка.
1476626896856_8
У зале сабраліся блізкія, сябры, паклоннікі яе творчасці, аматары паэзіі. Гучалі творы паэтэсы, знакамітая залеская “Батлейка” паказала яе п’есу.

Сама юбілярша чытала свае вершы, пераклады і ўрыўкі з няскончанага рамана, спявала (сола і дуэтам) і жартавала; прымала віншаванні не толькі з юбілеем, але і з Днём маці (а як жа, Ала Леанідаўна выхавала чатырох сыноў!); атрымлівала кветкі і падарункі і сама адорвала прысутных сваёй бясконцай натхнёнасцю, гарэзлівай усмешкай, душэўным цяплом. А выкананая разам з сынам Яўгенам песня “Мой шлях” (пераклад Алы Клемянок) выклікала слёзы амаль у кожнага гледача. Сапраўды кажуць: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.1476627100646_5 1476627100646_4 1476627100646_3 1476627100646_2 1476627100646_1 1476627100646_0 1476626896856_11 1476626896856_10 1476626896856_9 1476626896856_7 1476626896856_6 1476626896856_5 1476626896856_4 1476626896856_3 1476626896856_2 1476626896856_1 1476626896856_0

Фота аўтара.

Валянціны БУЖЫНСКАЙ.