На імяніны да Міхала. У музеі-сядзібе ўрачыста адзначылі 257 гадавіну са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

 

На імяніны да Міхала. У музеі-сядзібе ўрачыста адзначылі 257 гадавіну са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

Культура
25.09.2022
4643
У Залессі ўрачыста адсвяткавалі 257 гадавіну са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.  Імпрэза пачалася з экскурсіі па парку.

IMG_1353.JPG

IMG_1365.JPG

IMG_1393.JPG

IMG_1398.JPG
 
Пасля гэтага ўдзельнікі свята накіраваліся ў тэатральна-музычную залу, дзе гасцей вітала Юзэфа, “родная сястра” Міхала Клеафаса Агінскага. Яна расказала пра дзіцячыя і юнацкія гады Міхала Клеафаса, пра настаўніка Жана Ралея і яго вялікую ролю ў выхаванні будучага палітыка і кампазітара.

IMG_1450.JPG

IMG_1477.JPG

IMG_1483.JPG

Прысутныя віталі Ларысу Беледа-Альшанскую, якая жыве ў Маскве. Зусім нядаўна стала вядома, што бабуля Ларысы – дачка Амеліі, унучка Эммы, а значыць, праўнучка самога Міхала Клеафаса Агінскага! Гэта навіна стала нечаканай не толькі для супрацоўнікаў музея, але і для самой Ларысы Расціславаўны.

IMG_1495.JPG

IMG_1515.JPG

IMG_1649.JPG

На залескай сцэне выступілі артысты з Маладзечна – народны струнны ансамбль “Амелія” (Маладзечанскі дзяржаўны музкаледж імя М. К. Агінскага), салісты народнага маладзёжнага музычнага тэатра. У іх выкананніі прагучалі эпізоды з оперы Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.

IMG_1540.JPG

IMG_1556.JPG

IMG_1569.JPG

IMG_1604.JPG

IMG_1577.JPG

Першая ў свеце опера пра падзеі з жыцця вядомага палітычнага дзеяча і кампазітара была напісана па замове Рыгора Сарокі, кіраўніка сімфанічнага аркестра каледжа імя М. К. Агінскага. Рыгор Сямёнавіч таксама прысутнічаў на свяце, на гэты раз – у якасці гледача. Пасля выступлення артыстаў падарыў музею-сядзібе, а таксама Ларысе Беледа-Альшанскай выданні, у стварэнні якіх прымаў непасрэдны ўдзел, - кнігу “Матэрыяльная спадчына роду Агінскіх у Беларусі” і кнігу партытур.

IMG_1453.JPG

IMG_1619.JPG

IMG_1626.JPG

Завяршылі канцэртную праграму музыканты аркестра Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь – трыа “GLORIA” і салісты тэатра Андрэй Мацюшонак, Дар’я Гаражанка, Алена Золава, Наталля Мурзіна, Анастасія Дубоўская.

IMG_1675.JPG

IMG_1681.JPG

IMG_1703.JPG
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.