На свяце гумару "Крэўскія жарты” – “замежныя артысты” і парад крэўскіх драндулетаў

Культура
04.06.2022
Свята гумару, якое праходзіць у Крэве з 2018 года, зноў сабрала гледачоў каля Дома культуры. Распачалося свята з традыцыйнага рытуалу: старшыня Крэўскага сельсавета Віктар Дзятчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва распілілі бервяно пілой “Цешчын язык” – і імпрэза пачалася! 

Госці свята сустрэлі парад крэўскіх драндулетаў, віталі “замежных артыстаў”, наведалі “кабінет пластычнай хірургіі”, “Крэўскую пірожню”, пагулялі ў “Казіно па-крэўску”.  Дзеці таксама не засталіся ўбаку: для іх працавала гульнёвая пляцоўка.

“У нашым Доме культуры даўно працуе тэатр мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп”, - зазначае рэжысёр Крэўскага ДК Алена Міхалькевіч. – А вось ідэя правесці свята гумару нам падказалі калегі.Спачатку мы хваляваліся, вагаліся, але ж як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Кожны год мы прыдумваем нешта новае, а рэквізіт збіраем па ўсім Крэве.

Сёння ладзіць свята нам дапамагаюць калегі з Амшмянскага раёна і Жодзішкаўскага ДК – калектыў “Вечарынка”.

Пастаянная ўдзельніца імпрэзы Анастасія Маршалак дадому панесла мяшочак са смехам. “На свяце гумару ў Крэве пастаянна раздаюць такія падарункі. Існуе павер’е, хто будзе мець такі мяшочак, той будзе год смяяцца”, - усміхнулася Анастасія.

Дык вось, аказваецца, чаго жыхары Крэва, навакольных вёсак і нават Смаргоні спяшаюцца сюды на свята: не толькі за добрым настроем на дзень, але і на цэлы год!

IMG_0855.JPG

IMG_0856.JPG

IMG_0860.JPG

IMG_0867.JPG

IMG_0873.JPG

IMG_0886.JPG

IMG_0895.JPG

IMG_0905.JPG

IMG_0913.JPG

IMG_0917.JPG

IMG_0925.JPG

IMG_0940.JPG

IMG_0957.JPG

IMG_0962.JPG

IMG_0971.JPG

IMG_0977.JPG

IMG_0982.JPG

IMG_0994.JPG

IMG_1002.JPG

IMG_1012.JPG

IMG_1025.JPG

IMG_1038.JPG

IMG_1045.JPG

IMG_1047.JPG

IMG_1052.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.



Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений