Першае паседжанне аматарскага аб’яднання “Майстры Смаргоншчыны” прайшло ў раённым Цэнтры культуры

 

Першае паседжанне аматарскага аб’яднання “Майстры Смаргоншчыны” прайшло ў раённым Цэнтры культуры

Культура
27.03.2022
3451
Нядаўна пры раённым Доме рамёстваў было створана аматарскае аб’яднанне “Майстры Смаргоншчыны”. Каардынуе яго работу  дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Зеновіч.  

Як адзначыла Таццяна Вікенцьеўна, у складзе аб’яднання ўжо 32 майстры, якія займаюцца рознымі відамі рамеснай і мастацкай дзейнасці. Лозапляценне, кераміка, апрацоўка скуры, дэкупаж, ткацтва, вышыўка, саломапляценне… Людзей, якія ствараюць шыкоўныя рэчы сваімі рукамі, у нашым раёне нямала.

IMG_0014.JPG

IMG_0006.JPG

Сустрэчы для ўдзельнікаў аб’яднання будуць ладзіцца раз у два месяцы, а пры неабходнасці – часцей. У вайберы створана группа, дзе аператыўна падаюцца навіны і іншая неабходная інфаомацыя, якая можа быць цікавай і карыснай для мясцовых творцаў.

Першае паседжанне членаў аб’яднання адбылося ў раённым Цэнтры культуры. Перад прысутнымі выступілі Вераніка Шчуроўская і Людміла Стручко.

IMG_0019.JPG

IMG_0026.JPG

Вераніка – упершыню, а Людміла – у трэці раз удзельнічалі ў Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы майстроў Беларусі “Чароўны млын”, які тройчы на год праходзіць у Мінску і збірае лепшых творцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі і нават замежжа. На вясновы “Млын” заяўку падавалі дзве за паловай тысячы чалавек, для ўдзелу арганізатары запрасілі толькі пяцьсот. Узровень удзельнікаў вельмі высокі.

На мерапрыемства прыходзяць тыя, хто ведае каштоўнасць рэчаў, прапанаваных для пакупнікоў. Нашы майстры на кірмашы не згубіліся, і пажадалі сваім калегам не баяцца, не хвалявацца, а падаваць заяўкі і ўдзельнічаць у “Чароўным млыне”.

IMG_0015.JPG

Захапляльна выступіла перад прысутнымі яшчэ адна майстрыха са Смаргоні Людміла Канаплёва. Пэўны час Людміла Мікалаеўна стварала прыгожыя рэчы са скуры, вяла гурток у РЦК, вучыла працаваць са скурай іншых людзей. А пасля зацікавілася лёнам, цяпер у яе творчай скарбонцы – цудоўныя льняныя сувеніры, якія карыстаюцца попытам у пакупнікоў.

IMG_0031.JPG

На працягу апошніх пяці гадоў майстрыха захапілася стварэннем, а дакладней, узнаўленнем традыцыйных беларускіх народных строяў. На сустрэчы ў раённым Цэнтры культуры прадэманстравала палескі строй. Асобныя элементы яе касцюма – намітка (старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор, які насілі замужнія жанчыны ў Беларусі), кашуля, бусы – рэчы арыгінальныя. Жаночую спадніцу замужняй жанчыны Людміла Мікалаеўна пашыла з тканіны, якой ужо  больш за 100 гадоў.

IMG_0051.JPG

IMG_0053.JPG

Людміла Канаплёва родам з Расіі, у Беларусь прыехала трыццаць гадоў таму. Пачала вывучаць гісторыю і культуру Беларусі, і цяпер актыўна дзеліцца з намі сваімі ведамі і творчасцю.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: