“Хвіліны творчага натхнення”. У раённым Цэнтры культуры прайшла вечарына Уладзіміра Церабуна

Культура
13.01.2022
У раённым Цэнтры кульутры адбылася вечарына «Хвіліны творчага натхнення»,  галоўным героем якой стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Смаргоні Уладзімір Церабун.

Вядучая імпрэзы Наталля Чудакоўская адзначыла, што Уладзімір Церабун – вядомы беларускі скульптар – апошнім часам захапіўся маляваннем, практычна за год стварыў столькі работ, што іх хапіла, каб стварыць персанальную выставу. Яе і адкрылі падчас творчай вечарыны.

Прайшла таксама прэзентацыя кніг Уладзіміра Церабуна “На хвалях часу” і “Хвіліны творчага натхнення”.  Кнігі і ўпадабаныя работы (жывапіс, акварэль)  можна было набыць.

З фае, якое часова стала экспазіцыйнай залай, удзельнікі вечарыны перайшлі ў канцэртную, дзе яшчэ адна вядучая імпрэзы Вольга Самаркіна распавяла пра багатую творчую спадчыну нашага земляка. Прысутным таксама прапанавалі паглядзець відэафільмы пра творчасць скульптара.

2.jpg

1.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

Заключным акордам сустрэчы стала выступленне самога Уладзіміра Васільевіча, які расказаў цікавыя гісторыі з жыцця скульптара і выканаў некалькі рамансаў.

Дарэчы, выстава работ Уладзіміра Церабуна ў раённым Цэнтры культуры будзе працаваць на працягу месяца. Тут можна будзе не толькі пазнаёміцца з жывапіснымі і акварэльнымі работамі, але і купіць упадабаную.

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений