“Смаргонская батлейка” паказала гродзенцам спектакль і майстар-клас

 

“Смаргонская батлейка” паказала гродзенцам спектакль і майстар-клас

Культура
03.06.2021
3840
Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” прыняў удзел у маладзёжным выставачным праекце “Казкі і паданні”. Мерапрыемства прайшло ў Гродне, на вуліцы Савецкай. Смаргонскія батлеечнікі  паказалі беларускую народную казку “Разумная ўнучка” і майстар-клас па батлеечным мастацтве.

Новая батлейка 1.jpg

Імпрэзе папярэднічаў конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.  На конкурс было адпраўлена 150 работ, у тым ліку з гліны, паперы, дрэва, саломы, тэкстылю, лямцу. Работы канкурсантаў ацэньвала не толькі кампетэнтнае журы. Паўплываць на вынік мог кожны наведвальнік выставачнай залы, аддаўшы свой голас за ўпадабаны вобраз. Пераможцы былі названы ў трох катэгорыях: “Жывапіс”, “Графіка” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Новая батлейка.jpg

На мерапрыемстве былі арганізаваны тэатралізаваныя паказы і майстар-класы па батлеечным мастацтве. Выступілі таксама народны эстрадна-сімфанічны аркестр Nota Band, пластычны спектакль INSIDE моладзевага музычна-драматычнага тэатра “Гарадзенская надзея” і іншыя. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва СРЦТДМ.


Статьи по теме: