Справаздачны канцэрт адбыўся ў Лылойцях

 

Справаздачны канцэрт адбыўся ў Лылойцях

Культура
29.01.2021
3436
“Тут Радзімы маёй пачатак” - пад такой назвай прадставілі сваю канцэртную праграму на раённы агляд-конкурс аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці” ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Лылойцінскага сельскага клуба.

IMG_5736.jpg

IMG_5744.jpg

Прысутныя землякі, ды і члены журы таксама, з удзячнасцю апладзіравалі кожнаму выступоўцу, шчыра смяяліся, даведваючыся пра лылойцінскі фітнес, суседскія разборкі, пазнаючы ў героях прадстаўленых мініяцюр і баек сваіх аднавяскоўцаў.

IMG_5752.jpg

IMG_5748.jpg

У марозны студзеньскі вечар вядучыя Наталля Тапуць і Галіна Свірская стварылі непаўторную атмасферу летняй вёскі. Вёскі, напоўненай вясёлымі дзіцячымі галасамі, птушыным шчабятаннем, гудзеннем пчолак над квітнеючым садам, душэўнымі спевамі і трапнымі жартамі. Дапамагалі ім у гэтай цудадзейнай справе мясцовыя аматары песеннай творчасці і іншых сцэнічных жанраў: Міхаіл Гладушка, Анастасія Сінкевіч, Галіна Корвель, Марта Плоская і самая юная артыстка Крысціна Гугневіч, вакальныя гурты.

IMG_5763.jpg

IMG_5764.jpg

Галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Марыя Клуйша па завяршэнні імпрэзы выказала падзяку і нераўнадушным жыхарам Лылойцяў, што завіталі на канцэрт, і самадзейным выканаўцам, якія падарылі цудоўныя імгненні ўсім прысутным. Марыя Канстанцінаўна адзначыла дасціпнасць і густ, а таксама шляхетнасць праграммы, харошы ўзровень асобных нумароў. Асабліва адзначыла эстэтыку і змястоўнасць разгорнутай фотавыставы па выніках краязнаўчых доследаў аматараў даўніны.

IMG_5774.jpg

IMG_5782.jpg

IMG_5797.jpg

IMG_5802.jpg

IMG_5821.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: