На Смаргоншчыне распачынаецца Міжнародны гуманітарны праект YES!

 

На Смаргоншчыне распачынаецца Міжнародны гуманітарны праект YES!

Культура
11.12.2020
1507

1.png    2.png     3.png   4.jpg

Гэта інфармацыя была агучана падчас сустрэчы ў Смаргоні з прадстаўнікамі дабрачыннага каталіцкага аб’яднання “Карытас Беларусь”. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўніцтва і супрацоўнікі ЦБУ ААТ “Белаграпрамбанк”. 

IMG_9760.JPG

IMG_9748.JPG

IMG_9757.JPG

Знайсці сябе, распазнаць свае схільнасці і атрымаць штуршок да самарэалізацыі – так часта гэтага не хапае маладым людзям, каб на поўную моц развіць свой талент і стаць самастойным. Менавіта на такую моладзь разлічаны Міжнародны праект YES! “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна-неабароненай моладзі ў рэгіёнах Беларусі”. Яго рэалізуе па  ўсёй рэспубліцы дабрачыннае каталіцкае аб’яднанне “Карытас Беларусь”  пры падтрымцы Renovabis  (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя).

IMG_9742.JPG

IMG_9744.JPG

“Галоўная мэта праекта скіраваць намаганні маладых людзей Беларусі ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў на  працаўладкаванне, на пераўтварэнне асабістых ідэй у жыццё, навучыць зарабляць грошы і, тым самым, павысіць  узровень якасці жыццядзейнасці ў сельскай мясцовасці, - зазначае Наталля Вішнеўская, мэнэджэр праекта YES! па Гродзенскай вобласці. - Праект будзе рэалізоўвацца да канца 2022 года на тэрыторыі Ашмянскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў пры непасрэдным удзеле Карытас Гродна і падрымцы  прадстаўнікоў мясцовай улады. Партнёрскія ўзаемаадносіны  ў межах праекта будуць пашырацца ва ўмовах  развіцця стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, і пашырэння ініцыятывы па падрымцы вытворчай дзейнасці, стварэння рабочых месцаў і падтрымцы прадпрымальніцтва”.

IMG_9747.JPG

IMG_9735.JPG

Дарэчы, у Шчучыне ўжо адкрыўся Рэгіянальны цэнтр развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва, які стане кансультацыйным  цэнтрам для моладзі па падтрымцы ў галіне камерцыйнай дзейнасці. Яго філіялы будуць працаваць у Смаргоні і Ашмянах. Спецыялісты шырокага профілю правядуць  кансультацыі, дадуць  парады, дапамогуць з афармленнем дакументацыі.

Плануецца, што ў праекце прымуць удзел 70 маладых людзей (у тым ліку з інваліднасцю) са Смаргонскага раёна, якія будуць бясплатна навучацца па адукацыйных праграмах. Па выніках курсаў і семінараў на другі этап пройдуць найбольш мэтанакіраваныя і актыўныя маладыя людзі, якія будуць працаваць над асабістымі бізнес-ідэямі і змогуць рэалізаваць новыя праекты на тэрыторыі Смаргоншчыны.

IMG_9732.JPG

IMG_9738.JPG

Ужо зараз распачынаецца арганізацыя груп моладзі  для навучання, якое пачнецца  з 2021 года.

Тыя, каму ад 17 да 35 гадоў, і хто мае бізнес-ідэі, але пакуль не ведае, як іх рэалізаваць, ужо могуць звяртацца за дадатковай  інфармацыяй па тэлефоне: +375(44)463-72-77 (Наталля Антонаўна Вішнеўская).

#YES#YourJobBelarus#CaritasBelarus Renovabis #CaritasLinz#CaritasGrodno#

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: