Раённы Цэнтр культуры ладзіць мерапрыемствы штовечар

 

Раённы Цэнтр культуры ладзіць мерапрыемствы штовечар

Культура
28.07.2020
1647

Кожны вечар у розных мікрараёнах горада праводзяцца забаўляльна – пазнавальныя мерапрыемствы. Спецыялісты і артысты раённага Цэнтра культуры запрашаюць усіх жыхароў далучацца да сумеснага карыснага правядзення вольнага часу ў гэты летні перыяд.

У панядзелак ля інтэрнатаў па вуліцы Сініцкага прайшла акцыя “Не наркотыкам!” Творчы дэсант культработнікаў спяваў і весяліў, а разам з тым і дзяліўся важнымі ўстаноўкамі пра здаровы лад жыцця.

Юныя смаргонцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, паўдзельнічалі ў віктарыне, зрабілі гімнастыку, танцавалі. Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў памятку пра шкоднасць наркотыкаў і важнасць пазімтыўнага стаўлення да жыцця.

У аўторак, 28 ліпеня, у 17.30 на свой канцэрт у дэндрапарк запрашўае народная студыя “Міраж. Прыходзьце, не пашкадуеце!

IMG_0993.JPG

IMG_1020.JPG

IMG_1029.JPG

IMG_1038.JPG

IMG_1055.JPG

IMG_1060.JPG

IMG_1081.JPG

IMG_1097.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.