Свята роднай мовы

 

Свята роднай мовы

Культура
24.02.2020
969
Міжнародны дзень роднай мовы ў гімназіі святкавалі з размахам. Праўда, рыхтаваліся да яго з пачатку лютага. Вучні старэйшых класаў актыўна ўключыліся ў пошукі таленавітых, творчых дзяцей. Праводзілі апытанні, віктарыны, цікавіліся, якія мерапрыемствы найбольш падабаюцца навучэнцам. Так з’явіліся ў нас і рэжысёры, і акцёры, і спевакі, і фотакарэспандэнты, і мастакі, і паэты…

Пачалося ўсё з гадзіны роднай мовы “Шчырая, лагодная мова наша родная”. Асабліва актыўна ўдзельнічалі гімназісты ў літаратурна-музычных кампазіцыях, гасцёўнях: 6-7 класы – “Жывая спадчына”, 9 класы – “Смаргоншчына паэтычная”,  а вучні 10-х класаў закранулі далікатную тэму – “Пачынаецца ўсё з любві”. КВЗ падрыхтавалі вучні 6-х класаў.

Сапраўдныя спаборніцтвы арганізавалі вучні старэйшых класаў для сваіх падшэфных.   Конкурсныя праграмы, турніры: сямікласнікі працавалі з пятымі класамі, 10-класнікі – з 5-6 класамі. Васьмікласнікі спаборнічалі ў “Этнаграфічным турніры”. А вось адзінаццацікласнікі сустрэліся з сапраўднай паэткай Алай Клемянок.

мова.jpg

Дзякуючы сумеснай дзейнасці настаўнікаў роднай мовы і вучняў, якім неабыякавы лёс мовы, якія разумеюць значэнне духоўнай спадчыны, сваёй адказнасці, мерапрыемствы прынеслі свой плён.

Лілія БУКЛІС, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі.