Дыван, дыванок, упрыгож наш куток

 

Дыван, дыванок, упрыгож наш куток

Культура
24.02.2020
1608
Кожны год да святкавання  Дня роднай мовы у́ нашай беларускамоу́най групе мы падыходзім адказна і крэатыу́на.

Сёлета, улічваючы у́зрост выхаванцау́, а ім толькі 3-4 гады, бацькі разам з выхавальнікам стварылі прадметнае асяроддзе для хаткі лялек, каб паказваць дзецям побыт нашых продкау́ беларусау́. Адметнасцю у́нутранага у́бранства хаткі сталі маляваны дыван, зроблены па у́зору маляванак Ніны Бохан, і вязаныя шыдэлкам дыван і ходнік.
Акрамя таго, у гардэробе групы стварылі сапрау́дную мастацкую выставу малюнкау́ маляваных дываноу́ Ніны Бохан. Бацькі і дзеці пазнаеміліся з  працамі мастачкі, якая некаторы час жыла і працавала на Смаргоншчыне, і павінна заняць свае пачэснае месца сярод славутых людзей рэгіёна. Малюнкі дываноу́ стварыла маці аднаго з выхаванцау́ нашай групы, а да кожнага малюнка прыдумалі казачныя гісторыі, якія адлюстроу́ваюць светапогляд нашых продкау́ беларусау́, іх філасофію жыцця. Усе гісторыі надрукавалі у́ невялікую кнігу з прыгожымі карцінкамі. Пры складанні тэматычных казак- гісторый улічвау́ся слоу́нікавы і паняційны запас маленькіх слухачоу́. А, каб замацаваць пачутае і у́бачанае, з копіяу́ маляванак для дзяцей зрабілі гульнявыя пазлы. Трэба сказать, што малыя і самі  з задавальненнем спрабавалі зрабіць  маляваныя дыванкі для любімых мамачак з дапамогай штампікау́ купленых у краме.

Святкаванне Дня роднай мовы для нашай групы стала цудоу́най нагодай не толькі у́шанаваць беларускую мову, але і  культуру сваёй малой радзімы, а таксама бліжэй пазнаеміцца з мастацтвам Ніны Бохан.

IMG_20200218_133454.jpg

IMG_20200219_102717.jpg

IMG_20200219_133140.jpg

IMG_20200219_155843.jpg

IMG_20200219_174446.jpg

IMG_20200220_101333.jpg

Ау́тар тэксту і фотаздымкау́ Эдзіта Бранцэвіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі "Ясляу́-саду N8 г. Смаргоні".

Статьи по теме: