Што ў “акенцах творчасці”?

 

Што ў “акенцах творчасці”?

Культура
15.02.2020
1745
“Акенцы творчасці” расчынілі самадзейныя артысты Смаргоншчыны. У раёне праходзіць агляд-конкурс па ўсіх відах мастацкай творчасці.

У мінулую пятніцу свае канцэртныя праграмы прадставілі калектывы Валэйкаўскага і Кушлянскага сельскіх клубаў. “Сёлета Смаргонскаму раёну споўнілася 80 гадоў, а Вялікай Перамозе – 75. Гэтым датам і прысвячаецца наша мерапрыемства, - адзначыла вядучая імпрэзы Марыя Субаткевіч, загадчыца Валэйкаўскага СК”.

“Нам выпала шчасце тут нарадзіцца” – менавіта так назвалі мясцовыя артысты сваю праграму. І ў гэтых словах няма ні пафасу, ні фальшы. Яны сапраўды вельмі любяць свой куточак. Валэйкаўскія артысткі зрабілі акцэнт на народнай музыцы і спевах. А як жа іначай? Народны фальклорны гурт “Валэйчанка” вядомы далёка за межамі вёскі. Мінулым летам валэйкаўскія артысткі сталі героямі перадачы на Беларускім тэлебачанні. “Валэйчанка” адкрыла новы сезон праекта “Спявае Беларусь”. І на гэты раз жанчыны выканалі народныя песні з “Куфэрка бабулі Ганны” і аўтарскія кампазіцыі кіраўніцы гурта Марыі Будзько.

IMG_9464.JPG

"Кушляначка"


Верш, які напісала пра вёску Гэлена Савіцкая са Старой Рудні, прачытала Дзіяна Корсак. У праграме былі і творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Юная Варвара Какауліна прадставіла песню “Красные маки”, а “Валэйчанка” – “Ой, бярозы ды сосны”.

IMG_9398.JPG

IMG_9400.JPG

IMG_9419.JPG

Падчас выступлення вядучая прыпомніла землякоў – гонар маленькай радзімы. Гэта людзі, якія працуюць у розных прафесійных сферах па усёй Беларусі.

IMG_9488.JPG

IMG_9452.JPG

Дзяцячая вакальная група з Кушлянаў


Праграма Кушлянскага сельскага клуба была багата на розныя па тэматыцы песні. Пра вайну, пра Радзіму, пра каханне. На розны ўзрост і густ. Сола, дуэты, трыа, вакальная дзіцячая і дарослая групы. Аказваецца, на зямлі Багушэвіча ёсць нямала талентаў. Людзей у клубе сабралася даволі шмат. Адчувалася, што канцэрт – падзея для вяскоўцаў.

IMG_9482.JPG

IMG_9382.JPG

Варвара КАКАУЛІНА


Артысты выступалі ў фае клуба. Глядзельная зала пакуль на рамонце. Напрыканцы імпрэзы да прысутных звярнулася начальнік аддзела культуры Таццяна Ражэва, якая выказала надзею, што ўстанову ўдасца адрамантаваць. Для кушлянцаў і жыхароў бліжэйшых вёсак гэта сапраўды важна, бо клуб - месца іх агульнага адпачынку.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: