Пажылыя – па ўзросце, але вечна маладыя ў душы

 

Пажылыя – па ўзросце, але вечна маладыя ў душы

Культура
01.10.2019
2034
Урачыстасць, прысвечаная Дню пажылога чалавека, з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Кудзеньчука і старшыні раённага савета ветэранаў Уладзіміра Касакоўскага адбылася ў актавай зале школы мастацтваў.

IMG_3949.JPG

IMG_3954.JPG

“Вы патрэбны гораду і нам!” – заўважыў у сваім выступленні Сяргей Кудзеньчук. А Уладзімір Касакоўскі назваў прысутных “маладымі пажылымі”.

- Бо пажылыя – па ўзросце, але вечна маладыя ў душы , - сказаў старшыня райсавета ветэранаў і ўдакладніў, - у гэты дзень мы прыцягваем увагу здаровых людзей маладога ўзросту, каб яны ўбачылі тых, каму патрэбна дапамога і клопат.

IMG_3940.JPG

Намеснік старшыні раённага савета жанчын ГА “БСЖ” Любоў Малышава, вядучая свята,  удакладніла, што іх арганізацыя ўручыла дзесяць запрашальных білетаў на імпрэзу пажылым прыхаджанам Храма князя Уладзіміра. Перад публікай выступілі настаўнікі школы мастацтваў.

На сённяшні дзень у Смаргонскім раёне пражывае больш за 12 з паловай тысяч пенсіянераў, 319 з іх – больш за 90 гадоў, а дзвюм жанчынам – больш за 100.

IMG_3939.JPG

IMG_3945.JPG

IMG_3956.JPG

IMG_3963.JPG

Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара.

Статьи по теме: