У свеце фальклорнай музыкі

 

У свеце фальклорнай музыкі

Культура
09.09.2019
1725
Апантаны педагог, улюбёны ў свой край, мясцовую культуру і сваіх выхаванцаў – усё гэта яна, Кацярына Дудзінская. Настаўніца музыкі, кіраўнік узорнага фальклорнага гурту “Нальшчаначка” Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.

Рэпертуар калектыву “Нальшчаначка” складаюць мясцовыя традыцыйныя песні і танцы. Удзельнікі гурта актыўна вывучаюць абрады свайго рэгіёну, вёсак Жодзішкаўскага сельсавета. Яны рэканструявалі святы “Вялікдзень”, “Калядкі”, “Зборная субота”, ”Камаедзіца” і іншыя.

IMG_6909.JPG

У Год малой радзімы ўдзельнікі гуртку “Нальшчаначка” арганізавалі маштабную экспедыцыю “Лёс аграгарадка – мой лёс”. У выніку, - правялі шэраг экскурсій у школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Нальшча” і па ваколіцах аграгарадка Жодзішкі.

Разам са сваімі выхаванцамі Кацярына Дудзінская пастаянна ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўню. Сёлета юныя таленты пад кіраўніцтвам  творчага, натхнёнага педагога прынеслі ў скарбонку ўстановы больш за 15 дыпломаў, у асноўным І і ІІ ступеняў. Сярод іх – Дыплом  І ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць” у міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Вітебскам” (Ангеліна Дудзінская), Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (Вераніка Садоўская), Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (Вераніка Садоўская), дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Фальклорна-этнаграфічная творчасць” ў  XIV Міжнародным конкурсе фальклора, танца і музыкі “Зоркі Парыжу” (Францыя), Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі “Фальклорна-этнаграфічная творчасць” і Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць” (Ангеліна Дудзінская) у міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Зорная Пектараль талентаў”, які прайшоў ва Украіне. І гэта далёка не ўвесь пералік узнагародаў.

IMG_0027.jpg

Напрыканцы жніўня на раённай канферэнцыі педагагічных работнікаў Кацярыну Дудзінскую ўзнагародзілі Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў.

Дзякуючы такім энтузіястам і добрасумленным настаўнікам, як Кацярына Віктараўна, навучэнцы, жыхары і госці Жодзішак маюць магчымасць далучыцца да чароўнага свету музыкі і фальклорных традыцый нашых продкаў.

IMG_0007.jpg

Данута БАЛЫШ, дырэктар Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.

Статьи по теме: