СА СВЯТАМ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

 

СА СВЯТАМ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

Калейдоскоп
25.12.2023
1318
“А Слова сталася Целам i пасялiлася мiж намi...”. Ян 1,14.

images.jpg


Як калiсьцi Бэтлеемская зорка была знакам надзеi для трох усходнiх мудрацоў, так i сёння для кожнага стане знакам таго, што сярод нас нарадзілася Божае Дзiцятка.

Няхай тая захапляльная прастата бэтлеемскай стайнi разбудзіць i ў нашых сэрцах сціплы агеньчык радасцi, якiм свяцiлiся вочы зачараваных пастушкоў. А чулае замілаванне, якiм атуляла Дзiцятка Святая Багародзiца са Святым Юзафам, няхай
будзе вашым штодзённым удзелам.

Няхай жа ў гэтыя калядныя днi вашы сэрцы з усёй моцай спяваюць анёльскае “Хвала на вышынях Богу, а на зямлi супакой людзям добрай волi!”.

З малiтвай - вiшнеўскi пробашч, ксёндз-канонiк

Смаргонскi дэкан Антон КАЗЛОЎСКІ.