Камп’ютарныя тэхналогіі на службе “Белдзяржстраха”

 

Камп’ютарныя тэхналогіі на службе “Белдзяржстраха”

Экономика
08.12.2019
1258
З добрым настроем сустракае сваё прафесійнае свята працоўны калектыў прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне. За 10 месяцаў выкананы заданні па асноўных напрамках страхавой дзейнасці.

“Белдзяржстрах” – дзяржаўная арганізацыя, але не бюджэтная. “Колькі зробім, столькі і заробім, - кажа дырэктар прадстаўніцтва Валерый Цярэшка. – У некаторыя дамы страхавыя агенты наведваюцца па некалькі разоў, каб пераканаць жыльцоў, што страхаванне маёмасці ў іх інтарэсах. У выпадку здарэння можна атрымаць страхоўку”.

У прадстаўніцтве “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне страхуюць ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці, небяспечныя аб’екты. Напрыклад, кацельні, якія могуць стварыць тэхнагенную сітуацыю. Абавязковае страхаванне сельскагаспадарчых пасеваў. Сельгаспрадпрыемствы аплачваюць 5% страхоўкі, астатняя частка – за кошт фінансавых сродкаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Свае пасевы страхуюць сялянскія і фермерскія гаспадаркі. Працоўны калектыў мясцовай дзяржаўнай страхавой кампаніі складаецца з 23 страхавых агентаў, за кожным з якіх замацаваны страхавы ўчастак. 4 страхавыя агенты працуюць пазменна ў пунктах продажу паслуг.

Напрыканцы верасня быў адкрыты новы “белдзяржстрахаўскі” пункт продажу паслуг у магазіне “Белмаркет”. Там працуюць 3 страхавыя агенты пазменна, без выхадных. Такі графік работы пункта зручны для жыхароў гэтага мікрараёна.

У офісе прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” знаходзяцца 14 штатных спецыялістаў. Яны апрацоўваюць дакументацыю па выплатах страхавой кампенсацыі, прымаюць наведвальнікаў па пытаннях транспарту, абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў, прафесійных захворванняў і г. д.

Найбольшыя выплаты – па транспартных відах страхавання. Асабліва па аўтагра мадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Палова зваротаў звязана з выплатамі за іншыя страхавыя кампаніі. Гэта калі пацярпелы аўтаўладальнік застрахаваны ў “Белдзяржстраху”, а вінаваты ва ўчыненні ДТЗ – у іншай страхавой кампаніі, якая потым кампенсуе выплачаную суму грошай.

IMG_3013.JPG

Страхавы агент Таццяна ПАЛІКОЎСКАЯ абслугоўвае наведвальніка


У гэтым годзе актыўна развіваецца комплекснае страхаванне кватэр, элементаў аддзелкі кватэры, прычынення шкоды трэцім асобам. Гэта вельмі актуальны від страхавання, бюджэтны, таму менш затратны для кліентаў. Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” забяспечыла кампактным тэрмінальным абсталяваннем страхавых агентаў, якія працуюць у горадзе. Цяпер аформленую страхоўку можна аплаціць у страхавога агента па безнаяўнаму разліку. Тэрміналы партатыўныя, зручныя, таму людзі актыўна карыстаюцца імі. Па словах Валерыя Цярэшкі, у гэтай страхавой кампаніі плануюць паступова пазбаўляцца ад наяўных грошай.

Калі раней тым, хто выязджаў за мяжу, страхавыя агенты выпісвалі “Зялёную карту” ўручную, то цяпер усё гэта робіцца ў аўтаматычным рэжыме, пры дапамозе камп’ютара. Неўзабаве страхавых агентаў забяспечаць планшэтамі, з якіх інфармацыя будзе перадавацца ў офіс. У наступным годзе прадугледжана ўнясенне змяненняў у грамадзянскую адказнасць уладальнікаў транспартных сродкаў. Гэтым людзям будзе выдавацца страхавы поліс у электронным выглядзе альбо раздрукоўвацца на камп’ютары. Пакуль што гэты дакумент страхавыя агенты выпісваюць уручную.

Ягор КАРЫЦКІ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: