У Смаргоні прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя

 

У Смаргоні прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя

Экономика
22.11.2019
1229
У Смаргоні прайшла 9 справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Акрамя дэлегатаў ад пярвічных прафсаюзных арганізацый ў ёй прынялі ўдзел  намеснік старшыні Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Адамоніс, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі, член савета дырэктараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Іван Дарашкевіч і інш.

Са спаваздачай аб рабоце за папярэднія пяць гадоў выступіў былы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка. Потым была заслухана саправаздача рэвізійнай камісіі. Мандатная камісія з трох чалавек размясцілася ў зале за асобным столікам і падчас кароткага перапынку раздала мандаты дэлегатам справаздачна-выбарнай канферэнцыі, пры дапамозе якіх яны галасавалі за разглядаемыя пытанні.

На гэтым жа мерапрыемстве былі выбраны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю раённага аб’яднання прафсаюзаў і такую ж канферэнцыю абкама прафсаюза работнікаў АПК.

Старшынёй Смаргонскага райкама прафсаюза работнікаў АПК на наступны тэрмін зноў быў абраны Віталь Івашка. З гэтай прыемнай падзеяй яго павіншаваў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Адамоніс.

Потым лепшым прафсаюзным актывістам былі ўручаны абласныя і раённыя прафсаюзныя граматы, падзякі і падарункі.

IMG_0713.JPG

IMG_0719.JPG

IMG_0727.JPG

IMG_0740.JPG

IMG_0749.JPG

IMG_0758.JPG

IMG_0814.JPG

IMG_0818.JPG

IMG_0827.JPG

IMG_0833.JPG

IMG_0844.JPG

IMG_0869.JPG

IMG_0874.JPG

IMG_0887.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.