Они земле и долгу служат честно – труженики белорусского села (Перерабатывающая промышленность Сморгонщины)

Экономика
14.11.2020 09:00
1913

Филиал «Сморгонский хлебозавод» ОАО «Гроднохлебпром»

IMG_0045.jpg

Директор «Сморгонского хлебозавода» Иван КОСТЮШКО.

Продукция Сморгонского хлебозавода пользуется спросом у покупателей, особенно хлеб «Хуторской бездрожжевой», батон «Сморгонский любительский», сдобные булочные изделия сушки «Сморгонские», торты. Продукция поставляется во все магазины города и сельской местности, а также в Молодечно, Минск, Ошмяны, Островец, Воложин. Солод и соловые продукты реализуют- ся на внутреннем рынке и экспортируются в Российскую Федерацию и Украину. 

IMG_9281.JPG

На хлебозаводе некоторые люди работают с момента ввода в эксплуатацию этого предприятия. Одна из них – Людмила МАЗАЛЕВА (на фото слева), которая в 1994 году начала свою трудовую деятельность тестоводом, потом была мастером смены, а с 2000 года трудилась начальником цеха. Теперь Людмила Иосифовна – старший мастер. В ее подчинении находятся работники хлебобулочного и кондитерского цехов, участка солода и солодовых смесей. Всего - пол- сотни человек. Участок большой ответственности и разнообразный по производству продукции. Работники трудятся посменно. Ночная смена хлебопеков «колдует» над хлебобулочными изделиями, которые утром горячими поступают в торговую сеть. Мастером смены в цеху работает Людмила КОЗЛОВА (на фото справа), в обязанности которой входит выпуск продукции, контроль за ее качеством и количеством. Работа ответственная. Но Людмила Юрьевна - опытный специалист, очень хорошо знает технологию хлебобулочного производства, по- тому что когда-то после окончания Молодечненского политехникума первое время работала тестоводом, формовщиком и 6 лет пекарем-мастером.


КУП «Смаргонская райплемстанцыя»

1.jpg

Дырэктар КУП “Смаргонская райплемстанцыя” Валянцін ЧЫРЫЦА:

- У тым, што за 15 апошніх гадоў наш раён ні разу не быў у мінусе па пагалоўю цялят, бачу вялікую заслугу ў тым ліку і спецыялістаў нашай райплемстанцыі.

Адным з галоўных паказальнікаў паспяховай работы райплемстанцыі з’яўляецца колькасць цялят на сто галоў кароў. У нашым раёне сёлета ён вырас на пяць галоў і складае ў выніку 69 цялят на сто кароў – другое трэцяе месца ў вобласці. У полі зроку работнікаў нашай арганізацыі і абнаўленне матачнага статка ў свінагадоўлі. Не пакідаем без увагі і коней, якіх на дадзены момант налічваецца ў гаспадарках раёна 174 галавы. Сярод іх - два племянныя жарабцы.

2.jpg

Сваю лепту ў справу забеспячэння сельгасгаспадарак высокакласнымі племяннымі жывёламі ўносяць галоўны заатэхнік Смаргонскай райплемстанцыі Яна СТАПОВІЧ (справа) і заатэхнік па племянному ўліку Надзея МЯШКОВА.

 


ААТ «Смаргоньаграсэрвіс»

3.jpg

Пра сёлетнія вынікі работы адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргоньаграсэрвіс” расказаў выконваючы абавязкі дырэктара Барыс ЕПІМАШКА:

- На прадпрыемстве цяпер працуюць 57 чалавек. Па выніках работы дзевяці месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці прадукцыі, работ, паслуг склаў 1139 тыс. руб. або 106,4% да адпаведнага перыяду 2019 года. Выручка ад рэалізацыі тавараў і паслуг склала 1973 тысячы рублёў, тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года – 123%.

Вырасла і сярэдняя заработная плата, да ўзроўню леташняй гэта 124%. Інвестыцыі ў асноўны капітал ў 2020 годзе склалі 237 тысяч рублёў. Прадпрыемствам набыты пагрузчык “Амкадор 342С4” універсальны, вагі аўтамабільныя электронныя, грузапад’ёмнасцю 60 тон. Шмат робіцца для паляпшэння ўмоў працы. Праведзены рамонт цэха, будынка вагавай на ўчастку “База хімія”, а таксама зроблены бягучы рамонт адміністрацыйнага будынка.

4.jpg

Слесар-рамонтнік ААТ “Смаргоньаграсэрвіс” Веніямін РУБАН.

У працоўнай кніжцы Веніяміна Рубана толькі два запісы. Не любіць ён шукаць лёгкага хлеба, таму, уладкаваўшыся па спецыяльнасці, імкнецца сваёй працай і дбайнасцю зарабіць на хлеб надзённы. Веніямін Пятровіч родам з вёскі Маркава Маладзечанскага раёна. Пасля службы ва Узброеных Сілах уладкаваўся на працу слесарам-рамонтнікам на Смаргонскі льнозавод. Адпрацаваў там 18 гадоў. Калі прадпрыемства было зачынена, перайшоў на “Смаргоньаграсэрвіс”. Тут карыстаецца павагай і аўтарытэтам у калег. Падчас жніва часта падпрацоўвае Венія- мін Рубан памочнікам камбайнера на прадпрыемстве “Саўгас Смаргонскі”, дзе яго таксама цэняць за добрасумленнасць і працавітасць.

 


Дзяржаўная інспекцыя па кантролю за якасцю насення

53,.jpg

Начальнік інспекцыі па кантролю за якасцю насення Уладзімір ІГНАТОВІЧ:

- На Смаргоншчыне дзяржаўная інспекцыя па кантролю за якасцю насення была створана яшчэ ў далёкім 1950 годзе. Сёлета наша служба адзначыла свой 70-гадовы юбілей. На працягу існавання арганізацыі яе работнікі выконваюць шмат розных кантралюючых функцый, якія накіраваны на па- вышэнне якасці насення сельскагаспадарчых культур, догляд пасеваў у перыяд вегетацыі і нераспаўсюджванне каранцінных аб’ектаў – усё робіцца для павелічэння ўраджайнасці культур.

Калектыў наш хоць і нешматлікі – 7 чалавек, аднак на яго ўскладваецца даволі адказная задача: забеспячэнне паспяховага развіцця раслінаводчай галіны гаспадарак.

Наша служба кантралюе фітасанітарны стан пасеваў сельскагаспадарчых культур, правільнае прымяненне, захоўванне, транспартаванне сродкаў іх аховы.

Насенны кантроль – вельмі важны звяз сельскагаспадарчай вытворчасці. Праверка пасяўных якасцей насення і ацэнка пасадачнага матэрыялу ўсіх культур, якія вырошчваюцца на тэрыторыі Смаргонскага раёна, – галоўная функцыя нашай арганізацыі. Спецыялісты інспекцыі ў сціслыя тэрміны праводзяць усе аналізы і даюць характарыстыку кожнай партыі насеннага матэрыялу. Асабліва напружаныя часы для нашых работнікаў – гэта вясенняя і восеньская пасяўныя кампаніі. Своечасовае выяўленне, лакалізацыя і ліквідацыя небяспечных шкоднікаў і хвароб раслін, а таксама спыненне пранікнення каранцінных аб’ектаў на тэрыторыю нашага раёна – гарант добрага ўраджаю.

5.jpg

Анастасія МАЦКЕВІЧ – вядучы аграном, дзяржаўны інспектар па каранціну раслін.

Анастасія Аляксандраўна займаецца адборам проб з партый падрыхтаванага насеннага матэрыялу. Затым ён выпрабоўваецца ў лабараторыі на чысціню, усходжасць, вільготнасць і заражанасць шкоднікамі. Тое ж самае праводзіцца і з элітным пасадачным матэрыялам, які завозіцца з-за межаў раёна. Правярае інспектар таксама на наяўнасць карантынных аб’ектаў бульбу, якую вырошчваюць фермеры, муку з камбіната хлебапрадуктаў, нават лесапіламатэрыялы з лясгасу.

6.jpg

Таццяна ЖУК – вядучы аграном, дзяржаўны інспектар па насенняводству.

Працоўны стаж Таццяны Уладзіміраўны ў дзяржаўнай інспекцыі па кантролю за якасцю насення досыць працяглы, хаця знешне жанчына больш нагадвае маладога спецыяліста. Але на справе яна сапраўдны прафесіянал з вялікім вопытам і досведам у агранаміі, таму можа даць добрыя парады не толькі прадстаўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, але і пракансультаваць і даць рэкамендацыі прыватнікам, як пазбавіцца ад хвароб, шкоднікаў і пустазелля на прысядзібных участках.

 


Алла СТРАШИНСКАЯ.

Юрий ЯНУШКЕВИЧ.

Фото авторов.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений