“Дажынкі-2020” прайшлі ў Солах

 

“Дажынкі-2020” прайшлі ў Солах

Экономика
29.08.2020
3330
29 жніўня прайшло раённае свята “Дажынкі 2020”. Сталіцай “Дажынак” стаў аграгарадок Солы. 

Перад тым, як пачаць ушанаванне лепшых хлебаробаў, на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргонскага раёна прайшлі невялікія  прадстаўленні-прэзентацыі  гаспадарак.

Апоўдні на галоўнай пляцоўцы “Дажынак” адбылося   тэатралізаванае адкрыццё свята. Гасцей сустракала Жытніца. У руках яна трымала вялікае сіта, у якое прадстаўніцы ад кожнай гаспадаркі пачалі ссыпаць зерне.


Сабраны “ўраджай” Жытніца ўручыла першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасупраўлення Сяргею Мядзвецкасу.

Вядучыя адзначылі, што смагонскі “каравай” (дакладней валавы намалот у Смаргонскім раёне) дасягнуў 77,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 44,9 ц/га.

Калі гаварыць пра лічбы ў разрэзе гаспадарак, то яны выглядаюць наступным чынам:

Філіял “Жодзішкі” КХП – намалочана 17,8 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 61,3 ц/га.

КСУП “АграСолы” – 15,2 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 51,8 ц/га.

КСУП “СаўБел 2016” – 11 тысяч тон збожжа, ураджайнасць 36,4 ц/га.

КСУП “Сінькі” – 6,7 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 48,3 ц/га.

ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” – 6,2 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 30 ц/га.

ААТ “Шутавічы-агра” – 5,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 36,7 ц/га.

Ганаровае права падняць сцяг раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2020” прадаставілі Андрэю Янюку, кіраўніку філіяла “Жодзішкі”, а таксама галоўнаму аграному гаспадаркі Генадзю Дудзінскаму і галоўнаму інжынеру Юрыю Сяменчыкаву.

Пасля чаго на сцэну выйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама дырэктары КХП, хлебазавода і ААТ “Смаргоньаграсэрвіс”, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей  Мядзвецкас і старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Усе яны атрымалі караваі, спечаныя з мукі новага ўраджаю.


Былі адначаны лепшыя гаспадаркі на жніве. На першым месцы – філіял “Жодзішкі” (кіраўнік – Андрэй Янюк), на другім – КСУП “АграСолы” (Вольга Лук’яненка), на трэцім – КСУП “Сінькі” (Руслан Жукоўскі).


Ушанавалі і лепшыя камбайнерскія экіпажы. На першым месцы – Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў, філіял “Жодзішкі” (3,1 тысячы ўмоўных тон). На другім месцы – Станіслаў Плоскі і Леон Яцына,   філіял “Жодзішкі” (2,3 тысячы умоўных тон). На трэцім месцы – Іосіф Навашынскі і Алег Пятроўскі, КСУП “АграСолы” (1,9 тысячы ўмоўных тон).


Назвалі лепшых вадзіцеляў. Сярод іх - Сяргей Горбач, КСУП “Сінькі” (1 месца, перавёз амаль тры тысячы ўмоўных тон збожжа), Мікалай Юшкевіч, ААТ  “Шутавічы-агра” (2 месца, перавёз 2,8 тысячы ўмоўных тон). Леанід Сіняўскі, саўгас “Смаргонскі” (3 месца, перавёз 2,5 тысячы ўмоўных тон).


Узнагароды атрымалі  аператары збожжасушыльных комплексаў (старшы аператар і памочнік). 1 месца – Павел Барбашоў і Аляксандр Варона (КСУП  “АграСолы”, перасушана 12 тысяч умоўных тон збожжа). Другое месца – Васіль Мышук і  Аляксандр Гайдукевіч (ААТ “Шутавічы-агра”, перасушана крыху больш за 4 тысячы ўмоўных тон збожжа). Трэцяе месца - Дзмітрый Алімарданаў і Тадэвуш Юркін (КСУП “Сінькі”, перасушана 4 тысячы умоўных тон збожжа).

Узнагароды  ад Смаргонскага райкама ГА “БРСМ” уручыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Барташ  маладым камбайнерам: Мікалаю Махначу і Уладзіміру Барану (КСУП “Саўбел 2016”, намалочана крыу больш за 1,5 тысячы тон), Яўгену Курэчка і Івану Чарняўскаму (філіял “Жодзішкі” КХП, намалочана амаль 1,5 тысячы тон), а таксама вадзіцелю Аляксею Мялешка, філіял “Жодзішкі” КХП, перавёз 1,8 тоны збожжа).

Старшыня Смаргонскага  раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч узнагародзіў ветэранаў працы: Леаніда Каравая, Арсенія Сідаровіча і Мікаля Паўлянка. Леанід Каравай працоўную дзейнасць у калгасе пачаў яшчэ да службы ў арміі памочнікам камбайнера. З таго часу ужо больш за 50 гадоў, і падчас службы ў арміі, і падчас вучобы, працуючы механікам у сельскай гаспадарцы, кожную уборачную садзіўся за штурвал камбайна. Арсеній Сідаровіч адшчыраваў на жніве больш за 30 сезонаў. Апошніх 19 гадоў – на адным камбайне. Загадчык участка Мікалай Паўлянок у сельскай гаспадарцы – з  1978 года. Правёў 42 пасяўныя і ўборачныя кампаніі.

Музычныя нумары прадставілі работнікі раённага цэнтра культуры, ансамбль народных інструментаў “Ярмарка” і беларускі  ансамбль - фольк-шоу  “Забабоны”.

IMG_6085.JPG

Не сумавалі на “Дажынках” і дзеці.


IMG_5815.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.