23 жніўня 2025 г. запрашаем на “Кушлянскі фэст” – традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Смаргонскі раён).
КУШЛЯНСКІ ФЭСТ
Афиша
06.08.2025
Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце – 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
У праграме свята:
экскурсіі па музеі-сядзібе;
сустрэчы з літаратарамі;
майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры;
духмяная гарбата з зёлак, народныя прысмакі, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Спецыяльны музычны госць - народны фальклорны ансамбль “Сарматы”.