25 мая аглядавая камісія наведалася на вуліцу Прывакзальную ў Смаргоні

Служба 101
25.05.2017 16:40
1
Агульны збор у “Цёплым доме”, потым каманда розных спецыялістаў, сярод якіх работнікі названай напачатку ўстановы, супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі электрасетак, газавай службы і камунальнай гаспадаркі на аўтамабілі накіраваліся на вул. Прывакзальную, што пачынаецца за чыгуначным пераездам, непадалёку ад чыгуначнага вакзала. Тут прыватны сектар.

аглядка 010.jpg

У першым доме аглядавая камісія не выявіла парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі, але гаспадарам, людзям пенсійнага ўзросту, было прапанавана ўстанавіць на столі памяшкання аўтаномны супрацьпажарны апавяшчальнік, які спрацоўвае пры з’яўленні дыму і падае сігнал трывогі. Каштуе ён нядорага, але карысць ад яго вялікая.

“Курыце дома? – спытала дырэктар “Цёплага дома” Людміла Маліноўская ў гаспадара наступнага жытла, неахайнага з выгляду мужчыны. – Адчуваецца, што накурана. Адзін жывяце?”

Мужчына адказаў, што ў яго ёсць жонка, пайшла некаму дапамагаць садзіць бульбу. Гэта яна курыць.

Гаспадара дома папрасілі перадаць жонцы, каб яна не курыла ў памяшканні, выходзіла на двор. Інакш, калі аглядавая камісія ў наступны раз зойдзе з праверкай, і зноў будзе накурана, то размова прыме больш жорсткі тон. Пажарны апавяшчальнік у доме ёсць, але ён не працуе, таму мужчыну парэкамендавалі памяняць крону.

Аглядавай камісіі не ўдалося патрапіць у некаторыя дамы, бо на дзвярах віселі замкі. Такое жытло памячалася ў спецыяльным спісе, каб не прамінуць яго пры наведванні камісіяй гэтай вуліцы ў наступны раз.

На падворку аднаго дома замест гаспадыні засталі яе зяця. Ён сказаў, што цешча пайшла да некага “на сяло”. Спецыялісты праверылі газавае і пячное абсталяванне, электраправодку, якія могуць уяўляць пажарную небяспеку. У работніка РЭСа была заўвага толькі па невялікаму кавалку электрычнага провада, які пралягае знадворку па драўлянай канструкцыі. Яго неабходна замяніць.

Састарэлыя людзі гаваркія. Асабліва тыя з іх, што жывуць адны. Таму калі зайшлі да адной такой бабулі, яна адразу ж пачала расказваць пра сваё жыццё. Але размовы-размовамі, а члены камісіі праверылі газавае абсталяванне, электраправодку, спыталі пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

“У мяне ў гэтым плане поўны парадак, бо сын і ўнук працуюць у адпаведных службах, - адказала гаспадыня і паскардзілася на дачку, якая жыве ў прыгараднай вёсцы. - Была ў яе зімою, але дачка палічыла, што я яшчэ здольная паклапаціцца пра сябе сама. Сын прыехаў, забраў мяне і прывёз у маю хату. Сяджу тут, дачка нават вачэй не паказвае. Да магазіна не дайду, ногі баляць, прашу суседзяў, каб заадно і мне купілі харчовыя прадукты. Не адмаўляюць. Дзякуй ім за гэта”. 

аглядка 018.jpg

аглядка 037.jpg

аглядка 026.jpg

аглядка 027.jpg

аглядка 043.jpg

аглядка 050.jpg

аглядка 053.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

0
Guest
А на "дорогу" на Привокзальной кто-нибудь поглядит?
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений