Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Происшествия
16.03.2018 13:05
1861
Каля апоўначы мясцовы жыхар угнаў пагрузчык, які захоўваўся на стаянцы паблізу малочнатаварнай фермы “Астранаўт”. Паспрыяла ўчыненню злачынства тое, што ключ знаходзіўся ў замку запальвання пагрузачнай тэхнікі.
вор.jpg

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўгоншчыка на вул. Лясной у Асінаўшчызне. Пазней было ўстаноўлена, што раней гэты мужчына ўжо ўганяў пагрузчык, некуды на ім ездзіў, а потым вяртаў на ранейшае месца.

Мужчына раней быў судзімы,  злачынства ўчыніў у нецвярозым стане.

*       *       *

Жыхар вёскі Равок нашага раёна разам з двума ашмянцамі ўчынілі крадзеж у вёсцы Ябравічы. З хлява яны вынеслі некалькі алюмініевых бітонаў, алюмініевую бочку, электрарухавік, заднюю балку ад аўтамабіля “Опель”. З сенасховішча – сячкарню.

*       *       *

Узбуджана крымінальная справа супраць пенсіянеркі, якая незаконна захоўвала  карабін сістэмы “Маўзер”.

Згодна з заключэннем  экспертызы, ён адносіцца да катэгорыі наразной зброі, годнай для стральбы.

Не было ні ліцэнзіі, ні дазволу на права захоўвання карабіна. 

*       *       *

У вёсцы Алешышкі зладзеі вырвалі прабой у дзвярах хаты пенсіянеркі і ўкралі адтуль 4 алюмініевыя бітоны, 2 алюмініевыя тазы, бензапілуДружба”, перфаратар, якія належалі жыхарцы Маладзечна.

Матэрыяльны ўрон склаў 143 рублі.

*       *       *

Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць  раней судзімага жыхара Смаргоні. Ён каля клуба “Спэйс”, які знаходзіцца па вул. Савецкай,  падчас канфлікту ўдарыў кулаком у твар хлопца, прычыніў яму траўму.

*       *       *

У вёсцы Навасёлкі п’яны гаспадар заснуў у сваёй хаце, а ў гэты час у яе зайшоў неўстаноўлены пакуль злодзей і ўкраў 60 рублёў.

*       *       *

Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара вёскі Солы, які ў Смаргоні ўкраў з кватэры залаты пярсцёнак. Гаспадыні быў прычынена матэрыяльны ўрон на 150 руб.

*       *       *

Неўстаноўлены пакуль браканьер на тэрыторыі Трылесінскага лясніцтва, забіў самца казулі.

Прыродзе быў прычынены ўрон на 2040 руб.

*       *       *

Жыхар Смаргоні зайшоў у госці да жанчыны, якая жыве па вул. Кутузава, і ўкраў з кватэры залатыя пярсцёнак, ланцужок і крыжык.

*       *       *

Раней не судзімы і без пэўнага месца жыхарства мужчына, паўторна праз незамкнёныя дзверы блока інтэрната па вул. Сініцкага зайшоў у пакой і ўкраў залаты ланцужок, які ляжаў на тэлевізары.

*       *       *

Нецвярозы жыхар вёскі Семянкі пабіў аднавяскоўца, прычыніў яму траўмы.

Узбуджана крымінальная справа.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений