Замест арміі - на “хімію”

Происшествия
07.03.2018 14:23
Нядаўна ў райваенкамаце прайшло выязное пасяджэнне суда. Працэс быў паказальны, у залу, дзе ён праходзіў, запрасілі юнакоў прызыўнога ўзросту, каб яны паглядзелі, што можа быць, калі парушыць заканадаўства аб прызыве на тэрміновую службу ў армію.
суд ваен 001.jpg

На лаве падсудных знаходзіўся юнак, які быў прызнаны камісіяй годным да прызыву на ваенную службу. У сярэдзіне лістапада мінулага года ён атрымаў павестку і павінен быў праз тыдзень з’явіцца ў райваенкамат для адпраўкі разам з іншымі прызыўнікамі ў вайсковую часць. За тры дні да гэтага хлопец прыйшоў у ваенны камісарыят раёна на кантрольную яўку. Яму растлумачылі ўвесь механізм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, звязаных з прызывам. Хлопец у вызначаны дзень не з’явіўся ў райваенкамат для адпраўкі ў вайсковую часць, таму праваахоўныя органы ўзбу-дзілі крымінальную справу.

Падчас судовага разбіральніцтва абвінавачваемы ва ўчыненні злачынства прызыўнік прызнаў сваю віну поўнасцю, як і пры папярэднім расследаванні. Суд дапытаў сведкаў па ўзбуджанай крымінальнай справе. Дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд назначыць пакаранне падсуднаму ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем яго ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з улікам грамадскай значнасці ўчыненага злачынства. 

суд ваен 003.jpg

Прыгавор суда – 1 год абмежавання волі. Месца адбыцця пакарання установа адкрытага тыпу, альбо ў простанароддзі “хімія”. Асуджаны звярнуўся да прызыўнікоў у зале, прасіў іх не паўтараць яго ўчынак.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений