Да 11.00 смаргонцы будуць забяспечаны вадой

Коммунальная служба
05.10.2017 10:37
На пад’ездах шматпавярховых дамоў і сайце газеты “Светлы шлях” была размешчана інфармацыя аб тым, што ў сувязі з выкананнем работ на водазаборы, з 21.00 4 кастрычніка да 7.00 5 кастрычніка РУП “ЖКГ” прыпыніць падачу вады спажыўцам.
чистая_вода.jpg

Раніцай у вызначаны час вада не з’явілася ў водаправодных кранах. Па тлумачэнні звярнуўся ў РУП “ЖКГ”. Рабочы тэлефон дырэктара выдаваў працяглыя гудкі, сакратар у прыёмнай патлумачыла, што Міхаіл Найдзіч, галоўны інжынер, іншыя спецыялісты ўсю ноч правялі на водазаборы і пакуль не паяўляліся ў канторы.

Патэлефанаваў на мабільны тэлефон Міхаіла Іванавіча. Ён патлумачыў, што работы былі скончаны на водазаборы да 7 гадзін раніцы, з гэтага часу пачаўся плаўны запуск водазабора і падача вады па водаправодных сетках у горад. Да 11.00 спажыўцы будуць забяспечаны вадой.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений