19 студзеня – Дзень ратавальніка. Віншаванне мясцовай улады

Сморгонский райисполком
19.01.2018 11:01
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ратавальных службаў!
822111d2220e689eca82620fa47696cd78e9_o.jpg

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ратавальніка.

Цяжка пераацаніць важнасць і значнасць той справы, якую кожны дзень вы выконваеце, рызыкуючы ўласным жыццём. Вы абралі гэту працу па закліку сэрца, таму што не можаце быць у баку ад чужой бяды. Гэта вы, ратавальнікі, па першым сігнале гатовы неадкладна адправіцца ў эпіцэнтр любых здарэнняў, бясстрашна тушыць пажары, ратаваць людзей на вадзе.

Сутыкаючыся з дня ў дзень з людской бядой, вы не чарсцвееце душой, захоўваеце ў сабе гатоўнасць да самаахвяравання. Вынік гэтай працы - сотні выратаваных жыццяў.

Дзякуй вам за працу, за мужнасць, за сумленную і такую нялёгкую службу. Жадаем вам і вашым блізкім дабрабыту, здароўя, шчасця і менш складаных выклікаў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений