6 жніўня – Дзень чыгуначніка. Віншаванне мясцовай улады

Сморгонский райисполком
05.08.2017 08:49
Паважаныя чыгуначнікі, ветэраны працы!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам.

Чыгуначны транспарт заўсёды быў і застаецца самым надзейным і запатрабаваным. Яго бесперабойная праца - гарантыя стабільнасці эканомікі, адна з асноў абароназдольнасці дзяржавы.

Сёння гэта магутны транспартны комплекс, які налічвае тысячы сталёвых магістраляў, што звязваюць гарады і пасёлкі з любымі куткамі краіны, з іншымі краінамі.

Ваша праца заўсёды карысталася асаблівай пашанай і павагай. Са словамі асаблівай удзячнасці і падзякі мы звяртаемся да ветэранаў, якія прысвяцілі доўгія гады станаўленню галіны і выхавалі сабе годную змену.

Упэўнены, што прафесіяналізм, адказнасць, глыбокія веды, адданасць сваёй справе і ў далейшым дапамогуць вам забяспечваць высокаэфектыўнае развіццё айчыннага чыгуначнага транспарту.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, радасці, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

День_железнодорожника_Сморгонь2.jpg

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений