15 чэрвеня ў Смаргоні прайшло чарговае пасяджэнне савета дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый

Местное управление и самоуправление
16.06.2017 22:18
15 чэрвеня на базе жыллёвай рамонтна-эксплуатацыйнай службы прайшло чарговае пасяджэнне савета дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый, у якім прыняў удзел старшыня райвыканкама Генадзь Харужык.

Сморгонь_совет_директоров_1.jpg

Прадстаўнікі дырэктарскага корпусу спачатку зрабілі невялікую экскурсію па тэрыторыі ЖРЭСа, а потым накіраваліся ў канферэнц-залу для разгляду рабочых пытанняў. 

Дырэктар КУП “ЖРЭС” Дзмітрый Станкевіч расказаў аб перспектывах развіцця гэтай арганізацыі. Аб тым, як выконваюцца даведзеныя ключавыя паказчыкі арганізацыямі, чыя маёмасць знаходзіцца ва ўласнасці Смаргонскага раёна, паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Галдыцкая. Яна ж звярнулася да вынікаў работы арганізацый за студзень-май і агучыла чакаемае выкананне паказчыкаў за першае паўгоддзе.

Аб выкананні параметраў росту заработнай платы ў 2017 годзе гаворку вяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.

Апошнім было разгледжана пытанне па збору другаснай сыравіны. 

Сморгонь_совет_директоров_2.jpg

Сморгонь_совет_директоров_3.jpg

Сморгонь_совет_директоров_4.jpg

Сморгонь_совет_директоров_5.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений