Солы. Планы на добраўпарадкаванне ў 2019 годзе

Местное управление и самоуправление
01.02.2019 20:00
742
У нашай краіне надаецца вялікая ўвага добраўпарадкаванню населеных пунктаў, нават была распрацавана адпаведная дзяржаўная праграма. І ў рамках Года малой радзімы звернута ўвага на навядзенне парадку ў гарадах і сельскай мясцовасці.

Солы3.jpg

У кожным раёне вобласці вызначаны аграгарадок, які павінен развівацца ў перспектыве. На Смаргоншчыне – гэта Солы. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, яны больш-менш абуладкаваныя, ёсць Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, аб’екты медыцынскага і бытавога абслугоўвання, некалькі магазінаў, добраўпарадкаваны цэнтр гэтага аграгарадка. На іх ускраіне знаходзіцца новая малочнатаварная ферма, рыбгас, а крыху воддаль – птушкафабрыка.

Вядома ж, пытаннямі добраўпарадкавання Солаў найперш будзе займацца старшыня мясцовага сельвыканкама Міхаіл Мірскі. Таму ўзнікла неабходнасць з ім сустрэцца і пагутарыць аб тым, што плануецца зрабіць сёлета ў аграгарадку. Як адзначыў Міхаіл Фёдаравіч, яшчэ напрыканцы мінулага года ў сувязі з правядзеннем абласных “Дажынак- 2019” у Смаргоні жыхароў сольскіх вуліц Першамайскай, Сацыялістычнай, Багушэвіча папрасілі з надыходам цяпла прывесці ў належны выгляд фасады дамоў, пафарбаваць, а дзе неабходна, то і замяніць плот. Замене падлягае і дашчаная дзвюхметровая агароджа былога гароднінасушыльнага завода.

Солы2.jpg

У цэнтры аграгарадка, ад касцёла ў бок вёскі Медрыкі, мяркуецца замяніць 3 кіламетры дарожнага пакрыцця. У планах таксама будаўніцтва воданапорнай вежы і станцыі абезжалезвання, бо ёсць праблемы з пітной вадой.

Па газіфікацыі жылля пакуль няма адпаведнай дзяржаўнай праграмы, хаця ёсць жадаючыя газіфікаваць свае дамы. У Солах – гэта жыхары вуліцы Кветкавай. Але апошнім часам людзі больш скіроўваюць сваю ўвагу на электракатлы. Гэта звязана з уводам у эксплуатацыю АЭС у Астравецкім раёне і зацвярджэннем больш нізкага тарыфу на нагрэў вады пры дапамозе электранагравальных бытавых прыбораў. Аднак у такім выпадку трэба мяняць трансфарматарныя падстанцыі, лічыць старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі, бо цяперашнія не вытрымаюць дадатковай нагрузкі. І без яе іншым разам узнікаюць перапады электрычнага напружання на падстанцыях.

Солы1.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота з архіва сайта.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений