2 500 дзвярэй вырабляецца за месяц у ТАА “Эліс”, што пад Смаргонню

Промышленность
15.06.2017 16:02
У Смаргоні часта можна ўбачыць невялікі белы аўтобус, на лабавым шкле якога змешчана шыльдачка “Эліс”. Раніцай ён забірае, а вечарам прывозіць гараджан, якія працуюць на прыгарадным дрэваапрацоўчым прадпрыемстве. Яно знаходзіцца ў маляўнічым месцы за аграгарадком Залессе. Ужо на пад’ездзе да кантрольна-прапускнога пункта заўважаеш парадак. Аб’ект поўнасцю агароджаны. Чыстая дваровая тэрыторыя, акуратныя складскія і вытворчыя будынкі. Двор заасфальтаваны - ні ям, ні калдобін, хаця прадпрыемства існуе ўжо 15 гадоў.

Сморгонь_Элис_1.jpg

У ТАА “Эліс” працуюць 127 чалавек. 77 з іх - асноўны персанал. Усе працоўныя месцы атэставаныя. Работнікі, якія задзейнічаны ў шкодных умовах, забяспечаны спецхарчаваннем, штодзённа атрымліваюць малако. Не існуе праблем з выдачай спецадзення. Нядрэнная зарплата выплачваецца своечасова, таму няма цякучасці кадраў.

Работнікі добра абучаныя - качагары, станочнікі, вадзіцель пагрузчыка, паколькі вытворчасць выбухованебяспечная. Як адзначыў намеснік дырэктара ТАА “Эліс” Леанід Арэхаў, усе яны высакакласныя спецыялісты, якія сочаць за давераным ім абсталяваннем. Кожны рабочы разумее, што калі сапсуе станок, то застанецца без справы. Для ўхілення непаладак у тэхналагічным абсталяванні на прадпрыемстве ёсць рамонтная служба. Яна выконвае нават складаны рамонт. Дзякуючы таму, што ў Смаргоні знаходзяцца металаапрацоўчыя прадпрыемствы – агрэгатны завод і завод аптычнага станкабудавання, “Эліс” звяртаецца да іх, калі неабходна вытачыць якую-небудзь складаную дэталь.

Вытворчыя памяшканні на “Элісе” прасторныя, чыстыя, многа святла з-за вялікай колькасці вокнаў. Тут вырабляюць 17 відаў міжпакаёвых дзвярэй. Яны камплектуюцца разнастайным шклом. Толькі штапікаў 24 віды. Камплектуючыя выбірае сам заказчык. На заказы арыентавана і вытворчасць, таму вырабленая прадукцыя не паступае на склад.

Тэхналагічны працэс у ТАА “Эліс” арганізаваны наступным чынам. Сюды пастаўляюцца сырыя абразныя дошкі. Для іх сушкі на прадпрыемстве ёсць тры сушыльныя камеры па 50 метраў кубічных кожная. Для павышэння якасці ўсе драўляныя вырабы (лежакі, стаявыя камплектуючыя) разразаюць на невялікія кавалкі, шыпуюць іх і сточваюць. Шпон выкарыстоўваецца толькі натуральны. Вядома ж, ён дарагі, але апраўдвае сябе. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца амаль у 10 краін свету. Пераважна ў Сярэднюю Азію. За месяц вырабляецца 2,5 тысячы дзвярэй. Раней выпускалі больш, але мяняецца кан’юнктура рынка, мадэльны рад.

На “Элісе” створаны нармальныя ўмовы для работнікаў. Ёсць два мужчынскія і два жаночыя гардэробы, душавы пакой. Два пакоі, дзе можна паабедаць. Паколькі каля 80 працэнтаў работнікаў – мясцовыя жыхары, з Залесся і іншых недалёкіх ад “Эліса” вёсак, то на тэрыторыі гэтага прадпрыемства знаходзіцца многа веласіпедаў. Для іх прадугледжана стаянка са спецыяльнымі прыстасаваннямі. Таму двухколавыя транспартныя сродкі нікому не перашкаджаюць, стаяць роўненька ў рад каля агароджы.

Час цяпер няпросты ў фінансава-эканамічным плане, але кіраўніцтва “Эліса” спадзяецца на лепшае, таму папрасіла мясцовую ўладу выдзеліць для расшырэння вытворчасці 0,9 гектара зямлі. І просьба была задаволена.

Сморгонь_Элис_2.jpg

Ягор КАРЫЦКІ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений