“Смаргоньгаз” адзначыў сваё прафесійнае свята

Промышленность
05.09.2017 14:08
Дырэктар “Смаргоньгазу” Валянцін Мядзвецкі знаходзіцца ў водпуску. Але калі мы прыехалі ў гэту арганізацыю, то засталі яго на працоўным месцы. Вядома ж, яму цікава, як тут ідуць справы. Мог бы даведацца па тэлефоне, але лепш усё ўбачыць на свае вочы. Прыехаў, паглядзеў і паехаў далей адпачываць са спакойнай душой. Кажа: “Час цяпер няпросты, таму іншым разам не пашкодзіць заглянуць на работу”. А яе хапае. Нягледзячы на змяншэнне фінансавання работнікі мясцовай газавай гаспадаркі не толькі абслугоўваюць здадзеныя ў эксплуатацыю газаправоды, але і пракладваюць новыя.

горгаз_Сморгонь_1.jpg

Валянцін РАТКЕВІЧ дэманструе прыбор для выяўлення ўцечкі газу.


Так, сёлета пракладзены газаправод да вёскі Падбалотцы Сольскага сельсавета, птушкафабрыкі, урэзана труба для газіфікацыі жылых дамоў у вёсцы Святляны.

Нядаўна былі ўведзены ў эксплуатацыю газаправод для газазабеспячэння шматкватэрнага жылога дома па вул. Леніна ў Смаргоні, які ўзводзіла будаўнічая арганізацыя “Гроднажылбуд”, газавая ветка ў квартале шматпавярховай жылой забудовы па вул. Інжынернай.

У стадыі будаўніцтва і здачы знаходзяцца размеркавальныя газаправоды для газіфікацыі жыллёвага фонду ў вёсках Міхневічы і Зарудзічы, дамоў №№6,7, 11 па вул. Зялёнай у вёсцы Шутавічы, Ашмянскай – у аграгарадку Крэва. Пракладваецца газаправод да “Белагратэрмінала”, групы жылых дамоў другой чаргі ў мікрараёне Паўночны, які знаходзіцца за цэнтральнай раённай бальніцай.

Па раёне працягласць абслугоўваемых газавых сетак складае 391 кіламетр, у тым ліку з паліэтыленавых труб – 183,5 км. На абслугоўванні “Смаргоньгазу” знаходзяцца 17 газарэгулятарных пунктаў, 44 шафныя рэгулятарныя пункты, 39 станцый катоднай аховы газаправодаў, якія прадухіляюць карозію газаправодаў.

Прыродны газ падведзены ў 15361 кватэру, звадкаваны – 8766 кватэр. Спецыялісты газавай службы абслугоўваюць 1789 бытавых газавых лічыльнікаў, 205 праточных воданагравальнікаў і 4700 катлоў, 1070 дамавых рэгулятараў, устаноўленых на жылых дамах, 1516 кватэр з пакватэрным ацяпленнем. Па новых патрабаваннях у жылых дамах устаноўліваюцца сігналізатары загазаванасці. Імі ўжо аснашчаны 770 кватэр.

“Асноўная наша задача – бяспечная эксплуатацыя газавай сістэмы, - сказаў дырэктар “Смаргоньгазу” Валянцін Мядзвецкі. - Штодзень спецыяліст са спецыяльным прыборам, які каштуе 20 тысяч долараў у эквіваленце, шукае ўцечкі газу з газаправоднай сеткі”. І як адзначыў начальнік службы аховы падземных металічных збудаванняў ад карозіі Валянцін Раткевіч, выяўляемасць стопрацэнтная нават на пэўнай адлегласці.

Ёсць у работнікаў газавай службы яшчэ адно, больш дарагое абсталяванне італьянскай вытворчасці, якое дазваляе мяняць засаўкі на газаправодах высокага ціску без спынення падачы газу спажыўцам.

Самі спажыўцы ў выпадку непаладак з газавым абсталяваннем тэлефануюць у аварыйна-дыспетчарскую службу “Смаргоньгазу”, якая працуе кругласутачна. Брыгада складаецца з трох чалавек – вадзіцеля, слесара і прыёмшчыка заказаў.

Падчас нашага наведвання гэтай арганізацыі заяўкі ад насельніцтва прымала Алена Слаўнікава. Яна сказала, што паступае нямала тэлефанаванняў. Інфармацыя аб выкананых спецыялістамі газавай службы работах заносіцца ў камп’ютар і журнал.

горгаз_Сморгонь_2.jpg

Алена СЛАЎНІКАВА прымае па тэлефоне заяўкі ад насельніцтва.


горгаз_Сморгонь_3.jpg

горгаз_Сморгонь_4.jpg

горгаз_Сморгонь_5.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений