Выязны прыём і “прамую тэлефонную лінію” правёў у Смаргоні кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама

Гродненский облисполком
11.09.2018 16:44
3234
11 веасня ў будынку райвыканкама асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў  кіраўнік спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Папоў. Ён адзначыў, што за апошнія год-паўтара назіраецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці зваротаў як у цэлым па вобласці, так і ў раёнах.

Игорь Попов.jpg

Напэўна, гэта звязана з тым, што па большасці пытанняў калі не прымаецца канкрэтнае рашэнне, то яны абавязкова абмяркоўваюцца, і заяўнікам даюцца адпаведныя рэкамендацыі. Часцей за ўсё людзі звяртаюцца з тымі пытаннямі, якія найбольш хвалююць і тычацца месца іх пражывання альбо працы: добраўпарадкавання, дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, медыцынскага абслугоўвання, працоўных адносін.

Па словах Ігара Андрэевіча, змяншаецца колькасць зваротаў на абласную прамую  тэлефонную лінію. Вось і на асабісты прыём грамадзян, які праводзіўся ў Смаргонскім райвыканкаме, папярэдне ніхто не запісаўся. Магчыма, справа ў тым, што людзі звяртаюцца першапачаткова ў нізавыя службы, ад якіх найперш залежыць вырашэнне нейкіх пытанняў. І толькі калі не ўдаецца вырашыць іх на пярвічным узроўні, тады звяртаюцца ў вышэйстаячую інстанцыю. 

“Вядома ж, пэўныя праблемы ўзнікаюць перыядычна і ў жыхароў Смаргонскага раёна, яны звяртаюцца ў райвыканкам, каб вырашыць іх. Я валодаю такой інфармацыяй”, - сказаў кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў.

Іншым разам смаргонцы звяртаюцца са сваімі пытаннямі на абласную прамую тэлефонную лінію. Ігар Андрэевіч прыгадаў, што яму прыйшлося разбірацца па звароце жыхаркі нашага горада. Дарэчы, і на праводзімую ім прамую тэлефонную лінію ў Смаргоні гэта жанчына таксама звярнулася. Пытанне будзе разгледжана ва ўстаноўленым парадку, і яна атрымае канкрэтны адказ. 

На жаль, ёсць “штатныя” скаржнікі, якім абы толькі паскардзіцца на што-небудзь. Аднак радуе тое, што нямала нераўнадушных людзей, якія хочуць змяніць нешта да лепшага. Таму звяртаюцца з прапановамі, якія носяць грамадскі характар. Прычым ад людзей паступае больш канструктыўных зваротаў.

Кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў адзначыў, што калі праводзяцца прыём і прамая тэлефонная лінія, то чалавеку нярэдка дастаткова нешта растлумачыць, сказаць, што яму патрабуюцца кансультацыя, тлумачэнні спецыялістаў. На абласным узроўні падчас прыёму і прамой лініі каля тэлефона знаходзіцца не толькі кіраўнік, але і цэлая група спецыялістаў з розных сфер народнай гаспадаркі, якія актыўна працуюць з тымі, хто тэлефануе і непасрэдна прыходзіць на прыём са сваімі праблемамі. У выпадках, калі патрабуецца ўмяшальніцтва кіраўніка, ён падключаецца да размовы і дае канкрэтныя даручэнні сваім падначаленым.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений