Віншаванне мясцовай улады са святам Уваскрэсення Хрыстова

 

Віншаванне мясцовай улады са святам Уваскрэсення Хрыстова

Власть
11.04.2020
1334
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Велікодныя сямейныя традыцыі і ўрачыстыя набажэнствы аб’ядноўваюць людзей усяго свету. Святло доўгачаканага свята прыходзіць у нашы храмы і дамы, пранікае ў сэрцы людзей, нагадваючы пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці, пра тое, наколькі важныя для чалавека любоў, міласэрнасць і спачуванне. І пра тое, што неабходна захоўваць мір - ва ўласнай душы, у сям’і, у сваёй краіне.

Толькі вера дапаможа нам пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні, а светлая Велікодная радасць натхніць на добрыя справы і ўчынкі.

Няхай яркае святло гэтага вялікага свята падорыць надзею, радасць і шчасце, а вашы душы напоўняцца верай, намеры - дабром, сэрца - любоўю.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.