Віншаванне мясцовай ўлады з нагоды святкавання абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019"

Власть
22.11.2019 09:00
421
ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ І ВЕТЭРАНЫ ГАЛІНЫ!

Віншуем вас з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі 2019 года! Аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны, - сапраўдныя героі нашага часу. Любоў да роднай зямлі, адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дапамагаюць вам захаваць высокія пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі.

"Дажынкі" завяршаюць круг сельскагаспадарчых работ, але восень - гэта і час падрыхтоўкі да будучага ўраджаю. Упэўненыя: вам па сілах і далей нарошчваць аб’ёмы і паляпшаць якасць прадукцыі. Хай каравай Гродзеншчыны з кожным годам становіцца ўсё больш вагавітым, а наша зямля - багацейшай.

Галоўнае аграрнае свята краіны не толькі азначае завяршэнне ўборачнай кампаніі, але і дапамагае змяняць і добраўпарадкоўваць тыя гарады, дзе яно праходзіць, пакідаючы ў падарунак людзям чыстыя, дагледжаныя вуліцы, плошчы і скверы, выдатныя сучасныя будынкі. Так на справе ўвасабляецца ў жыццё ідэя пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Выказваем глыбокую ўдзячнасць за адданасць сельскагаспадарчай справе, клапатлівае і беражлівае вядзенне работ на роднай зямлі, за ваш неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, вобласці і нашай дзяржавы.

Ад усёй душы жадаем далейшых поспехаў у высакароднай працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і дабра, цяпла і ўтульнасці ў вашых дамах і сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Прафсаюз работнікаў АПК.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений