Віншаванне мясцовай улады з Днём ведаў

 

Віншаванне мясцовай улады з Днём ведаў

Власть
31.08.2019
1441
Дарагія школьнікі, бацькі і настаўнікі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам навучальнага года!

Канікулы скончыліся, і наперадзе ў школьнікаў месяцы сур’ёзнай вучобы, стасункаў з сябрамі, поспехаў і клопатаў. Набірайцеся ведаў, вучыцеся сваёй працай і талентам прыносіць максімальную карысць, імкніцеся быць патрэбнымі нашай краіне.

Паважаныя настаўнікі! Ад вашага прафесіяналізму, педагагічнага таленту, творчасці, душэўнай шчодрасці і мудрасці залежыць будучыня нашых навучэнцаў. Няхай Дзень ведаў будзе ўпрыгожаны для вас кветкамі і дзіцячымі ўсмешкамі, напоўнены цёплымі і добрымі словамі.

Жадаем школьнікам высокіх дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця. Настаўнікам - настойлівасці, вытрымкі і цярпення ў дасягненні пастаўленых задач. Няхай бацькі ганарацца поспехамі сваіх дзяцей і дапамагаюць ім рэалізоўваць і раскрываць свае таленты і магчымасці. Здароўя ўсім і поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.