14 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў. Віншаванне мясцовай улады

Власть
13.07.2019 07:45
357
Паважаныя супрацоўнікі падатковых органаў!Віншуем вас з прафесійным святам!

Стабільнае развіццё горада і раёна, фінансаванне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў, будаўніцтва новых сацыяльных аб’ектаў, а значыць, і якасць жыцця людзей шмат у чым залежаць ад вашай работы.

Супрацоўнікі падатковай службы Смаргоншчыны з’яўляюцца галоўным звяном у механізме папаўнення бюджэту. Вы адказна і дасведчана падыходзіце да сваёй працы, укараняючы ўсё новыя і новыя тэхналогіі і электронныя сэрвісы. Гэта дазваляе людзям зручна і хутка аплачваць падаткі, нават не выходзячы з дому, забяспечваеце празрыстасць падатковай палітыкі, стабільнае паступленне даходаў.

Дзякуем вам за выдатную працу. Жадаем новых прафесійных поспехаў, адказных падаткаплацельшчыкаў і, вядома, здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений