26 чэрвеня – День работнікаў пракуратуры. Віншаванне мясцовай улады

Власть
25.06.2019 14:53
403
Паважаныя работнікі пракуратуры Смаргоншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша прафесія - адна з найбольш важных у сістэме праваахоўных органаў. Ад узроўню вашага прафесіяналізму ў арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры.

Грамадзянская мужнасць, рашучасць, прынцыповасць і чалавечнасць - якасці, якія характэрныя для работнікаў пракуратуры. Ваша дзейнасць заслужана выклікае павагу, аўтарытэт, удзячнасць.

Жадаем вам шчасця, здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы. Няхай ганаровае званне надзейных вартавых закона надае вам жыццёвых сіл, энергіі і аптымізму ў вырашэнні самых складаных прафесійных задач.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений