14 чэрвеня ў Смаргоні прайшло пасяджэнне Камітэта дзяржкантролю

Власть
14.06.2019 17:13
707
14 чэрвеня  ў Смаргоні было праведзена пасяджэнне Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па выніках праверкі суб’ектаў гаспадарання нашага раёна. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, райаддзела міліцыі, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Пасяджэнне вёў старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка. З інфармацыяй выступілі спецыялісты гэтага ведамства, якія праводзілі праверку ў сельскай мясцовасці і выявілі парушэнні на аб’ектах, якія там знаходзяцца.

IMG_6524.JPG

IMG_6528.JPG

IMG_6535.JPG

Кіраўнікам некаторых арганізацый і ўстаноў прыйшлося даваць тлумачэнні і запэўніваць работнікаў дзяржкантролю ў тым, што справы будуць неадкладна папраўлены.

IMG_6548.JPG

IMG_6569.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений