Віншаванне мясцовай улады з Днём медыцынскага работніка

Власть
14.06.2019 11:55
533
Паважаныя работнікі аховы здароўя! Віншуем вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!

Гэта свята тых, хто прысвяціў сябе адказнай і высакароднай справе - вылечваць людзей ад хвароб, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых, тых, хто пакутуе душой і целам. На працягу ўсяго жыццёвага шляху побач з намі знаходзіцеся вы, людзі ў белых халатах.

Вашы ўменне і вопыт, чалавечнасць, бескарыслівасць, самаадданасць зрабілі прафесію медыка адной з самых паважаных у грамадстве.

Мяняюцца часы, норавы і жыццёвыя каштоўнасці, няўхільным застаецца адно: клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы ўрачоў, медсясцёр, санітараў. Гэта аснова асноў, закладзеная пакаленнямі медыкаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійнага росту, матэрыяльнага дабрабыту. Шчасця вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений