7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Віншаванне мясцовай улады

Власть
06.11.2018 16:12
821
Для нашай краіны - 7 лістапада - дата лёсавызначальная, паколькі дзякуючы падзеям 1917 года мы набылі сваю дзяржаўнасць. Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: эфектыўная дзяржаўная ўлада, сацыяльна арыентаваная эканоміка, развітыя адукацыя, навука і культура.

Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя – эпахальная падзея XX стагоддзя, якая ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць.

Атрымаўшы ў спадчыну ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню.

Жадаем вам здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць роднай краіны.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений