Аддзяленне інфармацыйнага забеспячэння Смаргонскага райаддзела міліцыі

МВД
07.09.2018 15:09
738
У райаддзеле міліцыі аддзяленне інфармацыйнага забеспячэння  выконвае адну з важных функцый. Не дарэмна кажуць, што хто валодае інфармацыяй, той валодае сітуацыяй. І калі раней усе звесткі заносілі ў журналы, то цяпер для гэтага выкарыстоўваюцца камп’ютары. Нават існуе адзіны банк даных у Рэспубліцы Беларусь. Як адзначыла начальнік гэтага падраздзялення маёр Сусанна Гарайнава, пастаянна ўдасканальваюцца камп’ютарныя праграмы, кожны год нешта мяняецца, усё больш аўтаматызуецца працэс перадачы і захавання інфармацыі, становіцца менш журналаў.

Информационное обеспечение Сморгонского ровд.jpg

Таццяна ШАЎЧЭНКА, Сусанна ГАРАЙНАВА і Аляксандр ВЛАСЕНКА абмяркоўваюць рабочую сітуацыю.


У адзіны банк даных заносіцца вельмі многа звестак. Амаль усё, што звязана з работай праваахоўных органаў: учыненыя злачынствы, пагашэнне судзімасцей, прозвішчы прыцягнутых да адказнасці людзей і г. д.

Супрацоўнікі аддзялення інфармацыйнага забеспячэння не толькі ўносяць розныя звесткі ў камп’ютар, але і бяруць адтуль неабходную інфармацыю, выдаюць яе начальнікам міліцэйскіх падраздзяленняў, накіроўваюць іншым праваахоўным органам – пракуратуры, суду, рыхтуюць параўнальны аналіз для кіраўніцтва РАУС. Раней, калі служба называлася інфармацыйна-аналітычнай, выконвалі больш глыбокую аналітычную работу. Цяпер гэтым займаецца штаб райаддзела міліцыі.

Заносімая ў камп’ютар інфармацыя надзейна захоўваецца, паколькі яна трапляе на сервер Міністэрства ўнутраных спраў. У адзіным банку даных Рэспублікі Беларусь звесткі аб судзімасці захоўваюцца 100 гадоў з моманту адбыцця чалавекам пакарання, аб адміністрацыйных правапарушэннях – 10 гадоў.

У аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння 4 супрацоўнікі. Начальнік Сусанна Гарайнава аддала гэтай службе 18 гадоў. Працяглы тэрмін адпрацавала Ганна Аўгусціновіч. І хаця цяпер яна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але на час дэкрэтнага водпуску маладой супрацоўніцы замяніла яе. Вопытны супрацоўнік гэтага падраздзялення Таццяна Шаўчэнка, якая з’яўляецца выдатнай лыжніцай, займае прызавыя месцы на спаборніцтвах. Нядаўна перайшоў у аддзяленне з крымінальнага вышуку капітан Аляксандр Власенка. Там ён займаўся раскрыццём злачынстваў, звязаных з камп’ютарнымі тэхналогіямі, цяпер асвойвае новую для сябе прафесію. Калектыў хоць і невялікі, але ўсе супрацоўнікі адказныя, перажываюць за даручаны ўчастак работы і старанна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений