У Смаргоні 28 жніўня адкрыюць універсальную спартыўную пляцоўку

 

У Смаргоні 28 жніўня адкрыюць універсальную спартыўную пляцоўку

Спорт и туризм
26.08.2019
1711
28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла.

Як паведамляе SDB.by Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з'яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням салезіянскай сям’і будаўніцтва пляцоўкі паспяхова завяршылася аккурат да новага навучальнага года.

У праграме спартыўнага свята запланаваны турнір па валейболу паміж камандамі з араторыяў Мінска, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлянаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць змагацца за першы трафей, разыграны на новым месцы спартыўных баталій.

Новая спартыўная пляцоўка падыходзiць для гульнi ў валейбол, стрытбол, мiнi-футбол, тэнic.