Спартландыя ад “Жыцця без межаў”

Спорт
06.09.2018 13:43
1597
Смаргонская грамадская арганізацыя “Жыццё без межаў” правяла вераснёўскую спартакіяду для людзей з асаблівасцямі.
Инвалиды 092.jpg 

Да ўдзелу ў спаборніцтвах былі запрошаны члены грамадскай арганізацыі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльных паслуг, сябры раённага аддзялення БелТІЗ і Беларускага таварыства інвалідаў. Прадэманстраваць свае магчымасці можна было па чатырох відах спорту: дартс, кеглі, гарадкі, стральба са страйкбольнага аўтамата.

Инвалиды 087.jpg


Инвалиды 026.jpg


Инвалиды 022.jpg


Инвалиды 023.jpg


Инвалиды 024.jpg


Инвалиды 029.jpg


Инвалиды 030.jpg


Инвалиды 033.jpg


Инвалиды 036.jpg


Инвалиды 041.jpg


Инвалиды 043.jpg


Инвалиды 055.jpg


Инвалиды 046.jpg

 Уладыслаў Макрыцкі стаў лепшым у кіданні дроцікаў і гарадках. Па кеглях найдакладней кідала мячык Люцыя Буцько, а страляў найлепш Дзіма Малашка, які выбіў 41 з 50 магчымых. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі і падзячныя лісты. Пераможцаў ўзнагародзілі граматамі, цукеркамі і мяккімі цацкамі. Затым усіх чакаў салодкі стол і дыскатэка.

Фінансы на правядзенне мерапрыемстваў зарабляюць самі сябры ГА “Жыццё без межаў”, а мяккія цацкі для прызёраў і пераможцаў падарылі спецыялісты цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


Инвалиды 073.jpg


Инвалиды 075.jpg


Инвалиды 077.jpg


Инвалиды 079.jpg


Инвалиды 080.jpg


Инвалиды 061.jpg


Инвалиды 005.jpg


Инвалиды 060.jpg

 

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.




 


Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений