Школьніца са Смаргоні стала пераможцам першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Знай наших!
10.01.2018 14:33
1251
Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. Вучаніца СШ №5 Надзея Шчасная выйшла ў фінал рэгіянальных чытанняў.
vlc_smm_jan_info02_900x900_v02 (1).png

 

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіхяны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці заявілі на конкурс 304 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, адзін з фіналістаў прадстаўляе г. Смаргонь.

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

8NB_4900_preview.jpeg

8NB_4895_preview.jpeg

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Кацярына ЯРМАЛОВИЧ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений