18 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў: Віншаванне мясцовай улады

Праздник
17.06.2017 07:00
Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

getImage23.jpg

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!

Мы па праву ганарымся прафесійнымі кадрамі. Гэтае свята адзначаюць тысячы лекараў, медыцынскіх сясцёр, лабарантаў, санітарак - усе тыя, хто стаіць на варце здароўя насельніцтва. Сярод вас нямала таленавітых спецыялістаў самага высокага класа.

Ваш праца - гэта вялікае служэнне ў імя і на карысць людзей. Медыцынскі персанал самааддана ахоўвае самыя вялікія каштоўнасці, падараваныя чалавеку, - жыццё і   здароўе. Ваш высокі прафесіяналізм, вернасць сваёй справе, міласэрнасць дазволілі многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, зноў адчуць радасць жыцця.

Выказваем вялікую ўдзячнасць усім медыцынскім работнікам за нястомную высакародную працу, самаахвяраванне, любоў да людзей, адданасць сваёй прафесіі. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений