10 лістапада супрацоўнікі міліцыі былога СССР адзначалі сваё прафесійнае свята

Праздник
10.11.2017 20:16
10 лістапада супрацоўнікі міліцыі былога СССР адзначалі сваё прафесійнае свята.
Цяпер у суверэннай Беларусі гэты дзень з'яўляецца Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў, якія служылі ў савецкі час.

У Смаргонскім райаддзеле міліцыі  ў гэты дзень правялі ўрачыстае мерапрыемства, на якое запрасілі былых супрацоўнікаў, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У зале разам з імі занаходзіліся маладыя міліцыянеры. Спачатку ўшанавалі ветэранаў, потым ветэранам прапанавалі ўручыць новенькія пагоны супрацоўнікам міліцыі, якім было прысвоена чарговае спецыяльнае званне. Не засталіся па-за ўвагай малады супрацоўнік РАУС, у сям'і якога нядаўна нарадзілася дачка і работніца з ліку грамадзянскага персаналу МРЭА ДАІ, у якой пару дзён таму быў дзень нараджэння. На гэтым жа мерапрыемстве праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка МРЭА ДАІ РАУС  Уладзіміра Ігнатовіча. Шмат цёплых слоў сказалі яму калегі па службе, былыя супрацоўнікі гэтага падраздзялення, начальнікрайаддзела міліцыі Аляксандр Клімянкоў. Ён уручыў Уладзіміру Уладзіміравічу ўзнагароды і падарункі.

image (1).jpg

image (2).jpg

image (3).jpg

image (4).jpg

image (5).jpg


image (7).jpg

image (8).jpg

image (9).jpg

image (10).jpg

image (11).jpg

image.jpg


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений