Прафсаюзнае жыццё: Да ветэранаў – з увагай
Вікенцій Найдзіч.
Прадстаўнікі расказалі аб дзейнасці кампаніі, прадастаўляемых паслугах, сярод якіх вытворчыя экскурсіі па суб’ектах гаспадарання, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, аўтобусныя туры ў Затоку і Адэсу з пражываннем на базах адпачынку, дзе прадастаўляюцца нумары з выгодамі. Таксама арганізоўваюцца турыстычныя паездкі па гарадах Расіі. І хаця ў Смаргоні няма бюро “Беларустурыста”, але пытанне з турыстычнымі паездкамі вырашальнае – фірма прадаставіць камфартабельны аўтобус, калі набярэцца пэўная колькасць людзей, якія пажадаюць адпачыць і заадно паглядзець прыгожыя мясціны, наведаць цікавыя культурныя і гістарычныя аб’екты.
Потым было заслухана пытанне аб працаўладкаванні жыхароў раёна. З інфармацыяй выступіла начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна адзначыла, што на пачатку гэтага года на ўліку стаялі 113 чалавек, якія з’яўляліся беспрацоўнымі. Узровень беспрацоўя складае 0,5% ў адносінах да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Напружанасць на рынку працы – 0,4 чалавека на адно працоўнае месца. Даведзеныя раёну паказчыкі па забеспячэнні занятасці насельніцтва былі выкананы. Узровень ахопленасці актыўнымі мерамі садзейнічання занятасці дастаткова высокі ў параўнанні з аналагічнымі абласнымі і рэспубліканскімі паказчыкамі. Гэта, у сваю чаргу, садзейнічала захаванню стабільнасці на рынку працы.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч пачаў сваё выступленне з таго, што летась у гэту грамадскую арганізацыю звярнуліся 77 чалавек. 40% ад усіх зваротаў тычыліся звальнення, скарачэння, працаўладкавання, 25% – нізкай заработнай платы, 20% – умоў працы і забеспячэння спецадзеннем.
“Я асабіста праверыў 46 арганізацый дзяржаўнай і 12 прыватнай формы ўласнасці. Некаторыя арганізацыі наведваў па некалькі разоў. Асабліва многа недахопаў у прыватнікаў. Хачу адзначыць, што добра дапамагае выяўляць парушэнні мабільная група райвыканкама”, - сказаў Вікенцій Іванавіч.
Сумесна з інспектарамі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі былі абследаваны 9 арганізацый раёна, выяўлена 185 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Некаторыя з іх былі ўхілены неадкладна.
Вікенцій Найдзіч адзначыў, што раённае аб’яднанне прафсаюзаў цесна супрацоўнічае з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі – газетай, радыё і тэлебачаннем.
Дакладчык гаварыў аб неабходнасці стварэння прафсаюзных арганізацый на прыватных прадпрыемствах, больш цесным узаемадзеянні прафкамаў з раённым камітэтам БРСМ і ветэранскай арганізацыяй.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч не абышоў увагай і непрыемныя моманты ў прафсаюзнай дзейнасці: узбуджаны 4 крымінальныя справы супраць старшыняў прафкамаў за фінансавыя парушэнні. Затрыманыя нават пералічвалі прафсаюзныя грошы на асабістыя рахункі і клалі на дэпазіты. Пасля выяўленых злачынстваў створана рабочая група, якая праверыць выкарыстанне прафсаюзных грошай на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Аб прафсаюзнай дзейнасці расказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка, Ганна Джумкова, якая заставалася намеснікам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, але потым была выведзена са складу прэзідыума гэтай грамадскай арганізацыі ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі паскардзіўся на выпадкі аслабленай увагі да ветэранаў на некаторых прадпрыемствах і папрасіў выправіць гэту нядобрую тэндэнцыю.
Напрыканцы пасяджэння быў абноўлены савет раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.