Дзень роднай мовы прайшоў у смаргонскіх яслях-садзе №10

Наука и образование
22.02.2018 14:03
1063
21 лютага дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 10 г. Смаргоні” разам з усёй краінай святкавала дзень роднай мовы.

Изображение 031.jpg

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай так, як і руская. Але большасць беларусаў размаўляюць на беларускай мове толькі тады, калі гэта неабходна.

Дашкольны ўзрост з‘яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, закладваецца трывалы падмурак ведання роднай мовы.

На працягу ўсяго дня ў беларускамоўных групах і старшых групах нашай установы гучала беларуская мова. Увесь адукацыйны працэс праходзіў на роднай мове беларусаў.

Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, з задавальненнем упрыгожвалі ручнікі беларускім арнаментам.

Изображение 004.jpg

Экскурсія да кутка дзяржаўнай сімволікі дазволіла прыцягнуць увагу дзяцей да сімвалаў нашай дзяржавы. У час гутаркі педагог падводзіў дзяцей да разумення таго, што аддаючы пашану сімвалам дзяржавы, мы тым самым праяўляем любоў і павагу да Радзімы, гонар за яе і прыналежнасць да свайго народу.

Гуляючы ў дыдактычную гульню “Герб Рэспублікі Беларусь”, дзеці замацавалі свае ўяўленні пра сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У гульні “Карта Беларусі” ўспомнілі назвы абласцейі.

Изображение 099.jpg

Изображение 100.jpg

Пры правядзенні вечарыны “Нашы любімыя казкі“згадвалі беларускія народныя казкі.

Выхаванцы группы № 4 зрабілі паштоўкі і павіншавалі сваіх бацькоў са святам.

Так скончыўся Дзень роднай мовы ў нашым садку. Будзем спадзявацца, што ён пакінуў у выхаванцаў часцінку любові да роднай мовы.

Изображение 039.jpg

Изображение 024.jpg

Н. МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений